Каронавірус, пенсія і шчасце. Чаму на пошту была вялікая чарга

0

Суботу, 5 снежня, чакаў як дзень шчасця. У гэты дзень атрымоўваю пенсію. Але з ранку дзверы на салігорскай пошце аказаліся зачыненыя.

Сярод мноства аб’яў на шкляных дзвярах чытаю такую: сёння маю быць шчаслівым пасля палудня, бо на пошце працаўнікі хварэюць каронавірусам.

Каронавірус, пенсія і шчасце. Чаму на пошту была вялікая чарга
Фота: Уладзімір Дамель
У 14 гадзін перад поштай утварылася доўгая чарга на вуліцы. Не меней людзей і ў будынку. Доўга вагаўся — стаяць ці не стаяць. Але ж дастаяўся і праз дзве гадзіны выйшаў з пошты ўжо на прыцемку. Быў амаль шчаслівы: мая пенсія ў гэты раз была больш за папярэдюю на 31 рубель.
Каронавірус, пенсія і шчасце. Чаму на пошту была вялікая чарга
Фота: Уладзімір Дамель
Реклама