У кастрычніку Галіна Флікоп-Світа, супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, напісала падзяку «Кур’еру» на старонку газеты ў Facebook.
«Добры дзень, шаноўная рэдакцыя! Пішу, каб падзякаваць! Сутнасць такая, што вы перадавалі нам (праз Марыну Мірончык) у Нацыянальны гістарычны музей падборку нумароў вашай газеты! Газета ў вас цудоўная! Тэматыка нумароў — тое, што трэба. Праўдзіва, актуальна, смела!
Я, як мастак і мастацтвазнаўца, не магу не адзначыць цудоўны дызайн. Мне ён нагадаў польскую практыку афармлення! У добрым сэнсе, канешне. Яшчэ раз дзякуй Вам! І будзем вельмі радыя, калі і надалей зможаце нам падабраць новыя вашыя нумары! Поспехаў Вам у вашай працы!»