Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай… Случчанка паказала свой дом — сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ

0
Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай, Слуцк
Вольга Рыгораўна Шкурская. Фота: Святлана Праўдзінская

Творчыя людзі падымаюць нам сваімі працамі настрой. Натхняюць на стварэнне аўтарскіх шэдэўраў. Менавіта такія пачуцці наведалі мяне падчас знаёмства з Вольгай Рыгораўнай Шкурскай, якая 13 кастрычніка адзначыла сваё 78-годдзе.

Жанчына жыве ў вёсцы Выніш­чы, а яе дом — сапраўдная мастацкая галерэя вышытых работ.

Реклама

Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ

Нарадзілася Вольга Рыгораўна ў сялянскай сям'і. Яе маці была добрай краўчыхай і швачкай, шыла на заказ. З першай прымеркі без папярэдніх разлікаў рэчы на заказчыках сядзелі як трэба.

Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ

А вось Вользе Рыгораўне больш падабалася вышываць. На першы погляд можа здацца, што яна толькі гэтым і займалася ўсё жыццё. Але не. Працавала ў калгасе: даіла кароў, раздавала абеды працаўнікам, хадзіла на жніво.

Муж таксама працаваў у сельскай гаспадарцы. Разам выхавалі чацвёра дзяцей — дзве дачкі і два сыны.

Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ

Лішніх грошай у сям'і не было, як і сродкаў на пакупку матэрыялаў для вышыўкі. Вольга Рыгораўна распорвала старыя дзіцячыя рэчы, старанна разбірала іх на нітачкі, якімі потым і вышывала. Тканіна для карцін таксама часцей была не новая, а такая, што ўжо не патрэбна ў побыце. Але гледзячы на вышываныя работы майстрыхі, немагчыма западозрыць, што яны створаны з карыстаных матэрыялаў.

Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ

Малюнкі Вольга Рыгораўна прыдумвала сама, нанасіла малюнак на тканіну. Вышывала рознымі тэхнікамі: гладдзю, крыжыкам і іншымі.

Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ

Якіх толькі вырабаў не стварыла: карціны, навалачкі, ручнікі, сурвэткі, абрусы, пакрывалы, дарожкі, шторы. Нават старую мужчынскую гімнасцёрку перарабіла ў жаночую блузку і ўпрыгожыла вышыўкай.

Работы Вольгі Рыгораўны не раз прыцягвалі ўвагу прэсы.

Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка показала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ

Аб яе творчасці напісана шмат артыкулаў. Але, вядома, такі аўтар заслугоўвае персанальнай выставы і стараннага вывучэння тэхнік вышывання.

Магчыма, хто-небудзь з уладальнікаў аграсядзібаў, рэстараннага бізнесу пажадае купіць яе работы ці зрабіць невялікую выставу. Атмасфернасць, утульнасць і непаўторнасць дызайна вышытыя карціны забяспечаць напэўна.

Партнёр публікацыі

Магазин рукоделия и творчества — сайт.

Птушкі, кветкі і талент Вольгі Шкурскай... Случчанка паказала свой дом - сапраўдную мастацкую галерэю вышытых работ