Нагадаем, што Зінаіда Цімошак, грамадзянcкая актывістка, была арыштавана і пасаджана ў слуцкі ізалятар, а пасля суду аштрафавана на 40 базавых (1080 рублёў). Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве.

Вось што яна напісала ў чаце «Слуцкая телега»:

Реклама

«Умовы ў беларускіх ізалятарах (у слуцкім таксама) жахлівыя для культурнага чалавека нават санітарнымі ўмовамі.

Тры пластыкавыя чарапкі на 5 чалавек для піцця ва ўмовах каранавіруса… Я гэтых умоў таксама пабойваюся, бо ў мяне ў закінутай вёсцы прыбіральня на вуліцы ў лепшым стане, чым у ізалятары — унітазу, мусіць, гадоў 100 — іржавы, я спачатку думала, што абгаджаны і патрабавала сродкаў, каб адчысціць. Памыўка чалавека 1 раз на тыдзень.

Пасцельныя прыналежнасці - з даваенных часоў, 1 прасціна толькі на матрац, людзі накрываюцца бруднай жорсткай коўдрай без прасціны (толькі мне далі дзве прасціны па майму патрабаванні і нават тры віды мыла мне прынеслі). Матрац — мяшок з кавалкамі ваты, такая ж і падушка. Начлежка, як у апавяданні Горкага «На дне».

У ізалятары яшчэ больш відно тое дно, да якога скацілася дзяржава. Чалавек пакараны, калі ў яго абмежавана свабода. А тут двайное пакаранне, бо чалавека прыніжаюць умовамі і ён толькі радуецца, што яго не бьюць і нават не кормяць.

Мяне затрымалі ў пятніцу ранкам, у 9.10, не паспела паесці (23 кастрычніка — Прыкл. рэд.). Пакармілі толькі ў суботу ў гадзін 10 адной кашкай. У панядзелак суд нада мной пачаўся пасля абеду, а не кармілі ні раніцай, ні ў абед. Я не галадала, прынеслі Людзі, але ж мне выставяць аплату за знаходжанне ў ізалятары, як у прафсаюзным санаторыі. Было цяжка, але, мусіць, так трэба было".

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии