Топ-5 тавараў у крамах Слуцка, якія мяне здзівілі

0

Бывае часам, што ў крамах знаходзіш тавары, якія цябе здзіўляюць, а некаторыя ўвогуле шакіруюць. Вось некаторыя з іх, якія я ўбачыла ў крамах Слуцка.

1. “Пакеты для уборки фекалий + Брелок”

Топ-5 тавараў у крамах Слуцка, якія мяне здзівілі
Фота: Кацярына Ганчарэнка

Вельмі загадачная рэч. Пакеты для фекалій, каб потым змяшчаць іх у бірульку і насіць з сабой?

2. Тонік для твару Asoba

Топ-5 тавараў у крамах Слуцка, якія мяне здзівілі

Реклама

Знайсці тавар, у якім не толькі назва, але і склад будзе на беларускай, складана. Таму гэтая знаходка незвычайная. Дзіўна, што беларуская мова на беларускіх таварах такая рэдкасць.

3. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Топ-5 тавараў у крамах Слуцка, якія мяне здзівілі

Пра яе зараз шмат гавораць у “интэрнэтах”. Той рэдкі момант, калі ты можаш яе ўбачыць у жыцці, набыць і, нарэшце, прачытаць. І ўспомніць аб тым, што яна ўвогуле існуе. І яшчэ без паправак!

4. Набор сітцаў для заварвання гарбаты

Топ-5 тавараў у крамах Слуцка, якія мяне здзівілі

Тавар для лянівых людзей, якім абрыдла вымываць кубкі ад заваркі.

5. Кухонныя нажы, зробленыя з любоўю

Топ-5 тавараў у крамах Слуцка, якія мяне здзівілі

Нягледзячы на форму і надпіс «Зроблена з любоўю», гэта не тое, пра што вы падумалі.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии