Карэспандэнтку «Новага Часу» Зінаіду Цімошак пакінулі ў ізалятары Слуцка да суда, нягледзячы на цяжкае захворванне

0
Зинаида Тимошек прорвалась к председателю Слуцкого райисполкома. О чём она успела с ним поговорить
Фота: Алесь Достанко

Калі адбудзецца суд, пакуль невядома, але вядома, што яго калега будзе чакаць у слуцкім ізалятары. Гэта нясе вялікую небяспеку для здароўя Зінаіды Цімошак, паколькі яна хварэе на рэўматоідны поліартрыт.

Аб гэтым паведамляе «Новы Час».

Реклама

У Слуцкім РАУС, куды датэлефанаваліся з рэдакцыі «Новага Часу», адказалі, што прынялі інфармацыю і кінулі слухаўку. Таксама «Новы Час» пэтэлефанаваў Вользе Чамаданавай, якая паабяцала пасадзейнічаць хаця б таму, каб Цімошак да суда пакінулі дома.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення калегі Зінаіды Цімошак і спынення яе пераследу!

Нагадваем, што Зінаіду Цімошак затрымалі сёння ў вёсцы пад Слуцкам.

«Прыехалі з ранку ў 9 гадзін у вёску. Мусіць, вызначылі па тэлефоне. Не далі дапаліць печку. Кінула гарэць. Прасіла пачакаць, пакуль дапалю, не хацела ехаць. Патрабавала позву — прадэманстравалі кайданкі. Ехала на сваей машыне, але ззаду сядзела жанчына-крыміналістка», — паведаміла яна.

Зінаіду Цімошак не раз затрымлівалі міліцыянты, апошні раз затрыманне адбылося ў Слуцку 4 жніўня.

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.