Пры дапамозе Слуцкага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў «Кур’ер» пісаў аб тым, як варта ўзаемадзейнічаць з дзікімі птушкамі і пра шкоду іх кармлення.

У гэтым артыкуле мы вырашылі звярнуць увагу на тое, як кармленне ўвогуле ўплывае на стан лебедзяў, а таксама на хваробу птушак, пра якую вы, магчыма, не ведалі.

Жыхары Слуцка кормяць лебедзяў хлебам. Якая смерць пагражае птушкам з-за гэтага, Слуцк
Слуцк, набярэжная. Дзве жанчыны прынеслі для лебедзяў і іх амаль дарослых качанят звараную аўсяную кашу. Такі пачастунак лепей, чым хлеб. Але птушкі настолькі прывыклі да хлеба, што да кашы не дакрануліся. Фота: Алесь Дастанка

Праблема ва ўзаемадзеяннях чалавека і жывёлаў была і, на жаль, ёсць. Людзі яшчэ не зразумелі, што дзікія жывёлы не маюць патрэбу ў кармленні, як хатнія. Справа не толькі ў тым, што птушкі прыстасоўваюцца да кармлення і не ляцяць у вырай падчас халадоў. Кармленне птушак ежай з вялікай колькасцю вуглеводаў і бялкоў можа прывесці да хваробы, праз якую лебедзі ўвогуле не могуць лётаць.

Реклама
Жыхары Слуцка кормяць лебедзяў хлебам. Якая смерць пагражае птушкам з-за гэтага, Слуцк
Інфаграфіка: Алесь Дастанка

Гэтая хвароба завецца “Крыло анёла” (ці “Крыло самалёта”, “Перакуленае крыло”, “Паваротнае крыло”, “Крыло дзіды”). Птушкі-самцы больш схільныя да гэтай хваробы, чым самкі.

Хвароба ўяўляе сабой скажонае крыло (ці два), якое тырчыць уверх і далей ад цела. Яно не ляжыць роўна і гладка, як заўсёды. Гэта адбываецца таму, што хлеб паскарае рост птушкі, і сустаў крыла выгінаецца падчас хуткага росту, пры гэтым костка не стане яго ўтрымліваць, выклікаючы скручванне і дэфармацыю. Хаця гэта і выглядае дзіўна, але гэта не балюча для самой птушкі.

Сустаў крыла дэфармуецца праз тое, што шыпуны, якія звычайна харчуюцца раслінамі, зусім не прыставаныя да шматкаларыйнай ежы. Яны павінны ўзрастаць павольна, без умяшання чалавека. Вядома, што хлеб ці вырабы з мукі замінаюць натуральнаму росту птушак.

Маладыя птушкі пасля своечасовай медыцынскай дапамогі маюць больш шанцаў на тое, каб ачуняць, у параўнанні з дарослымі. Дарослыя, у сваю чаргу, праз хваробу не змогуць абараніцца ад ворагаў пры нападзе і маюць рызыку гібелі. Гэта можа скараціць іх папуляцыю.

У выніку нашай гэтак званай добразычлівасці мы можам страціць неверагодных істот, якія ўпрыгожваюць нашую фаўну.

Запамятайце: вадаплаўныя птушкі, як лебедзі ці качкі, – гэта не хатнія гусі. Іх прызначэнне цесна звязана з тым, каб развівацца як драпежнік: вучыцца здабываць сабе ежу самастойна, вучыцца абараняць сябе падчас небяспекі і змяняць сваё месцазнаходжанне праз пералёт, каб выжыць. Любое ўмяшанне чалавека (акрамя медыцынскага) у чужое асяроддзе пражывання замінае таму, каб яно захоўвалася. Самае каштоўнае, што чалавек можа зрабіць для дзікіх птушак, — гэта не чапаць іх ды інфармаваць астатніх, каб не чапалі.

Дзікая прырода – не нашае асяроддзе. Мы можам за ёй назіраць, але не маем права ў яе лезці. Шануйце жывёлаў: не перашкаджайце ім жыць паўнавартасна.

Крыніцы:

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
metel713
metel713
23 октября 2020 07:09

Бачыў такога лебедзя на рэчцы і думаў,як гэта ён так крыло вывярнуў.А вось яно што,хлеба многа еў.Дай Бог,каб усе прачыталі гэты артыкул.