Драматург наляпіў выяву БЧБ-сцяга на помнік Леніну ў Слуцку. Яго пакаралі штрафам у 270 рублёў

6

Згодна пратаколу, Ігар Скрыпка 18 кастрычніка каля 14.30 наляпіў выяву бел-чырвона-белага сцяга на помнік Леніну, размешчаны на вуліцы Леніна ў Слуцку. Чым парушыў правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населенных пунктаў.

Драматург наляпіў на помнік Леніна выяву БЧБ-сцяга ў Слуцуц. Яго пакаралі штрафам у 270 рублёў
Фото: vk.com/chs.slutsk
Высветлілася, што знявага Леніна ў міліцэйскім прэйскуранце каштуе вельмі дорага, асабліва калі памер штрафу параўнаць з заробкам выкладчыка дзіцячай музычнай школы.

Ігар Скрыпка нарадзіўся ў Слуцку, але тут не жыве. Прыехаў з Мінска наведаць матулю. Каля 14.00 разам з матуляй яны выйшлі пагуляць у горад. Вяртаючыся з прагулкі, не ўтрымаўся, каб не падараваць Леніну сімвал змагання за дэмакратычныя змены ў грамадстве.

Реклама

Ігар Скрыпка расказаў пра затрыманне і падзяліўся меркаваннем наконт таго, што адбываецца ў грамадстве.

— Настаўнік музыкі, драматург…

— Так, прафесій і захапленняў у мяне шмат, — распавёў спадар Скрыпка. — Я яшчэ флейтыст, літаратар (тэатральная драматургія), перакладчык, слесар па рамонце ровараў, магістр гуманітарных навук. Тэатральная драматургія — мая другая прафесія. У адпаведнасці з дыпломам працаваў рэдактарам і загадчыкам літаратурна-драматургічнага аддзела ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, а потым — у Купалаўскім тэатры. Перакладаў п’есы для Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, з якіх пастаўленыя «Кабала святош» М. Булгакава, «Айбаліт, Бармалей, пра жывёлаў і Брадве» У. Аксенкруга, «Шлях у Царград» З. Косціча, «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка, «Калі скончыцца вайна» П. Пражко, «Воўк-мараплаўца» С. Казлова.

Драматург наляпіў на помнік Леніна выяву БЧБ-сцяга ў Слуцуц. Яго пакаралі штрафам у 270 рублёў
Ігар Скрыпка. Фота з Facebook
— Што штурхнула вас у нядзелю пайсці і прымацаваць налепку з БЧБ-сцягам на помнік Леніну?

— Цвёрдае разуменне таго, што нашая рэвалюцыя робіцца вялікімі і маленькімі ўчынкамі. Выйсці, наляпіць, выгукнуць, напісаць, не зрабіць паскудства — гэта важна. Чалавек мусіць выдушваць з сябе страх па кроплі. Памятаеце ў Фрэнка Герберта: «Страх забівае розум»? Так, страх забівае розум, сумленне, адчуванне правільнасці сваіх учынкаў. І вось гэтыя маленькія ўчынкі дазваляюць адкінуць страх і адчуць сябе чалавекам.

— Як паводзілі сябе слуцкія міліцыянты?

— Было крыху смешна, што дзеля затрымання мяне і маёй мамы быў створаны «палон» з чатырох міліцыянтаў і двух аўтамабіляў. Гэта проста гамон! Падазраю, што калі б з намі быў яшчэ мой бацька, дык міліцыянты выклікалі б спецназ. Праўда, у аддзяленні міліцыі ставіліся без хамства і без пагрозаў, імкнуліся рабіць выгляд захавання хаця б бачнасці законнасці. Было трохі сумна сядзець і чакаць афармлення пратаколу, але я за гэты час паспеў прадумаць змест сваёй лекцыі.

— Ці суразмерна, на ваш погляд, такое пакаранне — 10 базавых велічынь за адну налепку? Да таго ж ваша маці прапаноўвала міліцыянтам свае паслугі ў здзіранні налепкі.

— Ну, вы спыталі! Тут нейкай сувымернасцю нават не пахне. Пакаранне было не за налепку, а за дэманстрацыю палітычных поглядаў. Які артыкул намалявалі афіцыйна — не мае ніякага значэння.

— Чаму, на ваш погляд, нават ў маленькай Жабінкаўцы людзі выходзяць на акцыі, а Слуцк стаіўся? Тут жа яшчэ нікога не білі і не катавалі, як на Акрэсціна. Чаму 100 гадоў назад было зусім інакш і Слуцк праславіўся сваім змаганнем?

— Вось тут выкажу сваё асабістае… нават не меркаванне, а адчуванне. Менавіта сто гадоў таму людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, здольныя прыдушыць свой страх, былі знішчаныя. Тыя, хто засталіся, перадалі сваім дзецям і ўнукам не волю і веру, а ціхмянасць і паслухмянасць. Вынікам гэтага стала тое, што жыхары маёй гаротнай і затурканай малой радзімы, Случчыны, сталі не проста баяцца, а займелі доўгі і трывалы стакгольмскі сіндром. Памятаеце дурны выраз: «Хто каго любіць, той таго і лупіць»?

У свядомасці многіх случчан з’явілася ненармальная любоў і пашана да таго, хто дэманструе сілу — тупую, безразважлівую, але сілу. Прыгадайце яшчэ адзін выраз: «Баяцца — значыць, паважаюць». Гэты выраз у гады свайго дзяцінства я шмат разоў чуў, і толькі ў дарослым веку зразумеў, што псіхічна здаровы чалавек не можа паважаць таго, каго баіцца. Дарэчы, і таго, хто баіцца, таксама паважаць не можа. У тым ліку самога сябе. Толькі прызнацца ў гэтым вельмі цяжка, і пераважная большасць людзей на такое не здатная. Страх забівае розум.

Да таго ж трэба адзначыць так званы «сіндром вывучанай бездапаможнасці». Маўляў, ад нас нічога не залежыць, што мы можам і г. д. Але — паўтаруся — можам кожным маленькім учынкам. Менавіта народ з’яўляецца крыніцай улады, якой бы тая ўлада не была. Менавіта мы, кожны на сваім месцы і сваім падворку, ствараем гэтую краіну. Менавіта мы робім сваё жыццё такім, якім хочам бачыць — сваім голасам, сваёй працай, сваімі марамі і жаданнямі.

Я вельмі спадзяюся, што ў Слуцку ўсё сапраўды будзе па-людску. Але дзеля гэтага трэба рабіць маленькія, але вельмі важныя ўчынкі.

6
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
4 Авторы комментариев
It is 2015factormetel713Slutsk Авторы недавних комментариев
Slutsk
Участник
Slutsk

Правильно сделали что штрафа дали.

metel713
Участник
metel713

А калі б чырвона-зяленую налепку прыклеіў, таксама б аштрафавалі?На гэтым месцы павінен быць помнік якому небудзь выбітному дзеячу Слутчыны, а не аднаму з самых страшэнных злачынцаў мінулага стагоддзя.

factor
Участник
factor

премию дали бы, а если бы фото таракана так героя Беларуси получил бы

It is 2015
Гость
It is 2015

За таракана муж Светы3% муры палучил. Так что глядзи.

It is 2015
Гость
It is 2015

Метел, паспрабуй, тольки Кур ер пазави. Мне таксама цикава

It is 2015
Гость
It is 2015

Добра што 3% фарбай на помнику гораду не падарыу. Так бы 15 суток дали. Ну ничога-маци з пенсии аддасць. Добра што пенсии больш чым украинския пасля пабеды дэмакратыи