На Случчыне дзетак нарадзілася больш, чым летась. Як назвалі нованароджаных

1

За 9 месяцаў гэтага года ў аддзеле ЗАГС Слуцкага райвыканкама зарэгістраваны 594 нованароджаныя, на 32 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. З іх 475 — у горадзе, 119 — у сельскай мясцовасці. Сярод нованароджаных 314 хлопчыкаў і 280 дзяўчынак. У сямі сем’ях случчан нарадзіліся двайняты, піша «Слуцкі край».

У 200 сем’ях случчан з’явіліся першыя дзеткі. 264 сям'і папоўніліся другім дзіцем, трэцім — 89 сям’яў. Чацвёртыя дзеткі нарадзіліся ў 25 сем’ях, пятыя — у 8-мі. Ёсць на Случчыне і сем'і, дзе выхоўваюць шасцёра дзяцей (1), сямёра (3), васьмёра (2) і дванаццаць (1).

Реклама
  • Сярод імён, якімі называюць нованароджаных, пераважаюць: Арцём (23), Цімафей (15), Максім (14), Аляксей і Іван (13). Сярод найбольш рэдкіх — Аўгуст, Арманд, Мілад, Мілан, Рустам, Эрык і Фадзей.
  • Сярод жаночых імён лідзіруюць: Сафія (14), Аляксандра (13) і Ксенія (12). Крыху радзей случчане нованароджаным дзяўчынкам даюць імёны Аліса, Анастасія, Ганна, Арына і Мілана (па 10). Сярод найбольш рэдкіх — Данута, Златаслава, Міра, Палінарыя, Эліна і Эмілі, Адрыана і Альбіна.

З пачатку года на Случчыне зарэгістравана 376 шлюбаў, з іх 314 у горадзе, 62 у сельскай мясцовасці. Сярод зарэгістраваных шлюбаў - 17 з грамадзянамі іншых краін: Расійскай Федэрацыі (12), Украіны (4), Рэспублікі Польшча (1), Літоўскай Рэспублікі (1), адзін — з асобай без грамадзянства.

Скасаваны 64 шлюбы, на 6 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

За 9 месяцаў гэтага года з жыцця пайшлі 1 105 жыхароў раёна.

1
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Авторы комментариев
VLADIMIR L Авторы недавних комментариев
VLADIMIR L
Участник
VLADIMIR L

лет 15 назад ко мне приходила с акушер со словами возмущения (что это такое -по сельсовету нет беременных. Сколько работаю такого не помню). Дамы- я Вас люблю!