На набярэжнай у цэнтры Слуцка робяць новую зону адпачынку з валуном

1

Па ініцыятыве дэпутацкага корпусу на набярэжнай Случы ў свой час была закладзена алея, ідэя далейшага добраўпарадкавання тэрыторыі рэалізуецца на практыцы.

На набярэжнай Случы ў раёне вуліцы Чырвонаармейскай у Слуцку работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўладкоўваюць тратуарную дарожку, у хуткім часе там установяць тры лавачкі. А яшчэ там з’явіўся манумент-валун, які стане гарманічным складальнікам новай зоны адпачынку ў горадзе. Ён пакуль канчаткова не аформлены, піша «Слуцкі край».

На набярэжнай у цэнтры Слуцка робяць новую зону адпачынку з валуном
Фотаздымкі: Алеся Белая
На набярэжнай у цэнтры Слуцка робяць новую зону адпачынку з валуном

Реклама

На набярэжнай у цэнтры Слуцка робяць новую зону адпачынку з валуном

Гісторыя яе стварэння бярэ пачатак у 2018 годзе, калі на гэтым месцы дэпутаты Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь заклалі новую алею — у азнаменаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў гонар Года малой радзімы.

Ідэю Слуцкага раённага Савета дэпутатаў аб далейшым уладкаванні гэтай тэрыторыі падтрымалі ў Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, адкрытым акцыянерным таварыстве «Слуцкі сыраробны камбінат», іншых прадпрыемствах горада.

Атрымаўся, можна сказаць, сумесны праект, асаблівы ўклад у яго ўнесены сыраробным камбінатам, за якім замацавана гэта тэрыторыя. Прадпрыемства аказала спонсарскую дапамогу для правядзення добраўпарадчых работ (генеральны дырэктар Дзяніс Васько, намеснік гендырэктара па вытворчасці, дэпутат Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Максім Маліноўскі).

1
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Авторы комментариев
It is 2015 Авторы недавних комментариев
It is 2015
Гость
It is 2015

Новую зону еще не сделали, а валун уже лежит. Осталось новую зону к валуну присобачить.