Дата 10 кастрычніка вядомая як Сусветны дзень барацьбы са смяротным пакараннем. У Еўропе і Цэнтральнай Азіі яго практыкуюць толькі ў Беларусі.


Чаму ўсё ж грамадству варта адмовіцца ад смяротнага пакарання? Мы знайшлі шэсць прычын.

1. Магчымасць судовай памылкі

У судовай сістэме любой краіны заўсёды ёсць верагоднасць памылкі. Пакуль прысуд не прыведзены ў дзеянне, у асуджанага яшчэ ёсць надзея і магчымасць сабраць неабходныя доказы сваёй невінаватасці і пераканаць у гэтым следства і суд. Пасля выканання прысуду ні доказы, ні рэабілітацыя ўжо не змогуць вярнуць да жыцця пакаранага.

Реклама

2. Смяротнае пакаранне не з`яўляецца стрымліваючым фактарам

Чалавек, здзяйсняючы злачынства, разлічвае пазбегнуць пакарання, якім бы яно ні было, а значыць розніцы ў тым, асудзяць яго на пажыццёвае пазбаўленне волі або на смяротнае пакаранне, няма. Акрамя таго, злачынцы, якія ведаюць, што за зробленае іх чакае смяротнае пакаранне, часта здзяйсняюць новыя злачынствы, бо ведаюць, што больш страшнай меры пакарання ўжо не будзе.

3. Смяротнае пакаранне спараджае жорсткасць ў грамадстве

У атмасферы жорсткасці новыя злачынствы здзяйсняюцца на зайздрасць рэгулярна. Даклад ААН 2006 года прадэманстраваў, што ў краінах, дзе смяротнае пакаранне дазволена, злачынствы, «годныя» гэтага пакарання, здараюцца часцей.

4. Наяўнасць «інстытута палачоў»

У краінах, дзе смяротнае пакаранне дазволена, палачы з`яўляюцца, па факце легальнымі забойцамі. Розніца паміж імі і тымі, каго яны караюць смерцю, толькі ў тым, што першыя дзейнічаюць на карысць сваёй дзяржавы, у Канстытуцыі якой прапісана, што забойства чалавека — гэта цяжкае злачынства. Адно супярэчыць іншаму і атрымліваецца замкнёнае кола.

5. Смяротнае пакаранне не ліквідуе прычыну здзяйснення злачынства

Асноўнымі фактарамі, якія правакуюць злачыннасць, з`яўляюцца беднасць, неадукаванасць, няроўнасць, псіхічныя адхіленні канкрэтнага злачынца. Смяротнае пакаранне ніяк не можа ўплываць на названыя прычыны.

6. Смяротнае пакаранне не выпраўляе і не карае

Серыйны забойца, які адрозніваецца асаблівай жорсткасцю ў сваіх злачынствах, можа і не заслугоўвае апраўдання ў вачах народа і сваякоў сваіх ахвяр, але абсалютна дакладна не мае шанцу абдумаць свае паводзіны — у яго на гэта няма часу. Больш за тое, чаканне смерці часта ня матывуе, а дэматывуе. Між тым, пажыццёвае зняволенне і ізаляцыя ад грамадства палохае злачынцаў значна мацней, чым смяротнае пакаранне.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии