Жахі вайны… Маці павесіла мяне на куст у лесе і змагла знайсці толькі праз два дні

0

У рубрыкі, прысвечаныя 75-годдзю Вялікай Перамогі над фашысцкімі захопнікамі, часцей за ўсё трапляюць матэрыялы аб героях, подзвігах, самаахвяраванні. Гэта гісторыя, наадварот, паказвае, да якіх учынкаў могуць дайсці людзі, нацярпеўшыся жахаў вайны.

Гэту гісторыю мне расказала Алена Кузьмінічна. Яна нарадзілася 5 сакавіка 1944 года ў вёсцы Даманавічы, што на Салігоршчыне. У бацькоў яна была першым дзіцем, якому яны радаваліся, нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу.

Выжыць — было наканавана лёсам, Слуцк
Алена Кузьмінічна лічыць, што ёй пашчасціла выжыць падчас вайны, так было наканавана лёсам. Фота: Уладзімір Амяльчэня
«Але прайшло не больш за тры месяцы пасля майго нараджэння, як на вёску ў чарговы раз сталі наступаць немцы, — распавяла Алена Кузьмінічна. — Людзі кінуліся ўцякаць на востраў. Гэта такая выспа ў лесе, вакол якой непраходныя балоты.

На выспу маглі трапіць людзі, якім вядома адзіная сцежка на востраў. Усе беглі да той сцежкі. Маці са мной на руках бегла таксама. Майго бацькі на той момант не было побач з ёй, ён быў у партызанах. Прыбеглі да сцежкі, а маёй маці не даюць ступіць на яе, бо на руках малое дзіця, якое выдасць сваім плачам месцазнаходжанне людзей. Тады маці вярнулася трошкі назад, зняла з сябе спадніцу, з якой зрабіла люльку, павесіла на куст, а сама вярнулася на востраў.

Реклама

На трэці дзень людзі пакінулі востраў. Маці доўга шукала куст, на якім пакінула сваю дачку, але не знайшла.

Прайшло некалькі дзён, і з партызанскага атрада перадалі навіну, што нейкі партызан, ідучы лесам, пачуў дзіцячы плач і прынёс дзіця ў лясны лагер, у якім людзі трымалі карову.

Маці пабегла ў лагер, знайшла мяне, усю пакусаную камарамі. Таксама высветлілася, што гэтым партызанам быў мамін брат. Так я засталася жывой, хоць у лесе праплакала амаль два дні, згубіла голас.

Калі маці расказвала мне гэту гісторыю, вельмі плакала, прасіла выбачэння.

Пасля вайны ў мяне нарадзілася яшчэ сем сясцёр і бра­тоў. Скончыўшы сямі­годку, пайшла працаваць у калгас. У 1963 годзе пераехала ў Салігорск. Працавала прыбіральшчыцай на першым калійным камбінаце.

У 1964 годзе выйшла замуж, нарадзіла пяцярых дзяцей. Зараз жыву з дачкой у сваёй хаце".


Цикл публикаций «Случчина помнит» от газеты «Кур'ер» посвящается поколению, прошедшему и пережившему Великую Отечественную войну и приурочен к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Героями публикаций на страницах газеты и на сайте kurjer.info стали люди, сражавшиеся за нашу мирную жизнь, пережившие лагеря и оккупацию.

Соавторами проекта мы приглашаем стать наших читателей. Рассказы наших дедушек и бабушек, воспоминания ныне живущих и уже ушедших ветеранов и участников войны, сохранившиеся фотографии довоенного, военного и послевоенного времени будут основой проекта. Вместе с вами мы сформируем виртуальный «бессмертный полк» Случчины, участники которого приближали Победу. Присылайте ваши рассказы и фото на info@kurjer.info или оставляйте прямо здесь. Или звоните: 2 05 05 — и мы приедем к вам.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии