Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска. Гаспадар з Гоцка паказаў сваё падвор’е

0

Нядзельны ранак, жнівень, сонечны і цёплы дзень. Мой шлях з Салігорска на паўднёвы захад раёна — у вёску Гоцк, якая і сёння славіцца сваім асаблівым каларытам, сваёй гаворкай, а яшчэ культурным побытам.

Падвор'і тут чыстыя, пафарбаваныя. Да нядаўняга часу ў вёсцы жыло больш за тысячу чалавек ў працаздольным узросце. Чамусьці мясцовыя ўлады на хвалі аб’яднання гаспадарак ліквідавалі калгас шляхам далучэння яго да суседняга. Гэта вымусіла многіх гоцкіх шукаць шчасця ў іншых краях. Усё гэта адмоўна адбіваецца на моладзі, бо колькасць рабочых месцаў не павялічваецца, таму моладзь уцякае з вёскі.

Реклама

Але сённяшні візіт у Гоцк падарыў мне прыемнае знаёмства і добры ўспамін аб працавітых гоцкіх людзях, якія робяць усё магчымае, каб іх дзеці і ўнукі любілі вёску.

Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк
Мікалай і Антаніна Рабко разам больш за 45 гадоў. Выгадавалі дзяцей, пабудавалі прыгожую сядзібу, зараз чакаюць у госці ўнукаў і праўнукаў. Фота: Уладзімір Дамель
Такімі новымі знаёмымі сталі муж і жонка Рабко. З Мікалаем я пазнаёміў­ся на вуліцы. Убачыў, як у мой бок па асфальтаванай вуліцы коціць на роверы мужчына пенсіённага ўзросту. Выйшаў насустрач, прыпыніў. «Вы гоцкі чалавек?» — спытаўся. «Ды не, я паляшук з суседняй вёскі Чаланец. Але тут жыву ўжо 45 гадоў з жонкай Антанінай. Яна адсюль», — расказаў уладальнік ровера і запрасіў да сябе ў госці.

«Вунь плот белым свеціцца, — паказаў ён. — Гэта мая сядзіба. А завуць мяне Мікалай Рабко, мне 70 гадоў».

Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк
Фота: Уладзімір Дамель
Першае, што мяне здзівіла, — плот, якім абнесена сядзіба. Такое ўражанне было, што брыгада маляроў не адзін тыдзень працавала на яго афарбоўцы. Гаспадар растлумачыў: «Гэта мая Антаніна, яна мастачка па справах прыгажосці».

Павёў мяне на падвор’е, якое кідаецца ў вочы сваім прасторам.

Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк
Фота: Уладзімір Дамель
«Гэты дом застаўся ад цесця, — паказвае на хату злева. — Гэта хата мая, — паказвае на хату справа. — Астатнія пабудовы: кухня, лазня. Далей хляўчукі для курэй, якім не ведаю ліку, хляўчукі для жыўнасці, у якіх падрастае пара дзікоў. Восенню будзе добрае сала. Яшчэ зусім нядаўна трымаў 3 кані, 2 каровы, меў у прыдатак да сядзібы ў 45 сотак яшчэ 2,5 га зямлі. Цяпер зямлі няма, замест каней і кароў трымаю трактар «Беларус» ды мотаблок. З імі лягчэй.
Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк
Фота: Уладзімір Дамель
А цяпер ацаніце нашы атракцыёны для дзяцей: унукаў у мяне дзевяць, праўнукаў — двое.
Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк
На падвор'і гаспадар пабудаваў шмат розных прылад для ўнукаў і праўнукаў — каруселі, арэлі, качалкі. Малым у гасцях у дзядулі і бабулі не сумна.
Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк
Фота: Уладзімір Дамель
Гэты шалаш пад вінаградам для сямейных мерапрыемстваў, радасных ці горкіх. Тут ставім сталы і ўсім хапае месца. Дапамагаюць дзеці".
Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк
Фота: Уладзімір Дамель
Я без перабольшання сказаў, што яго сядзіба незвычайна багатая. На гэта гаспадар адказаў: «Да Трампа крыху не дацяг­ваем пры пенсіі ў 370 рублёў, але будаваліся на вякі. Асабліва плот, прастаіць сто гадоў».

Дзякуючы такім людзям яшчэ жыве вёска, Слуцк

Развітваючыся з гэтымі працавітымі гоцкімі жыхарамі, я толькі падзякаваў лёсу, што сустрэў такіх людзей. Дзякуючы такім, як яны, яшчэ жыве вёска.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии