Жніво на слуцкіх палетках у самым разгары. І ўжо напрыканцы ліпеня сярод аграрыяў з’явіліся першыя тысячнікі — тыя працаўнікі, хто намалаціў ці перавёз на пераапрацоўку 1000 тон зерня новага ўраджаю.

Па стане на канец месяца ў слуцкіх гаспадарках перасягнулі тысячны парог пяць камбайнавых экіпажаў і дзевяць кіроўцаў грузавікоў. На пачатку жніўня з’явіліся свае першыя тысячнікі і ў аграфірме «Лучнікі».


Не забываюць у гаспадарцы і сваіх ветэранаў працы, запрашаюць на святы ўраджаю — зажынкі, дажынкі і іншыя.
Лучнікоўцы ад душы віншуюць сваіх былых калег з Днём нараджэння.
Віншуем:
Аляксандра Аляксандравіча Лінніка, былога галоўнага
агранома СВК «Аграфірма «Лучнікі», якому 10 жніўня спаўняецца 70 гадоў.
З юбілеем віншуем сардэчна.
Шмат здароўя жадаем мы Вам,
Маладосці, дабра і задору,
Не здавацца ніколі гадам.
Няхай радуюць дзеці, унукі
І ўсмешкі Вам дораць часцей.
Няхай поўніцца сэрца любоўю,
А ў хаце шмат будзе гасцей.
Барыса Барысавіча Клешчукевіча, былога старшыню СВК «Аграфірма «Лучнікі», які 16 жніўня адзначае Дзень нараджэння.
Здароўя, здароўя, здароўя
Жадаем Вам тысячу раз.
Хай птушкі спяваюцьі сонейка свеціць
Заўсёды з любоўю для Вас.
Усмешак Вам шчырых, дабра і спакою
Жадаем на цэлы аж век.
Надзеі, і ладу, і шчасця ракою,
Наш добры зямны чалавек.