Бібліятэкары Kamunikat.org праводзяць анкетаванне

0

Шаноўныя сябры, наведнікі Беларускай Інтэрнет-Бібліятэкі Kamunikat.org, знайдзіце, калі ласка, хвілінку-другую на тое, каб запоўніць нашу анкету. Робім яе, каб ацаніць нашу працу і змест сайта. Каб задумацца над тым, у які бок ісці далей.

Вашы адказы дапамогуць акрэсліць напрамкі развіцця Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org. Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам.

Реклама

Анкета абсалютна ананімная, а сабраныя такім шляхам дадзеныя будуць выкарыстоўвацца выключна для нашага ўнутранага аналізу. 5 гадоў таму праводзілі мы падобнае апытанне. Параўнанне адказаў дазволіць нам ацаніць, ці развіваемся ў добрым напрамку.

Загадзя дзякуем за Ваш час, прысвечаны на запаўненне анкеты.

Бібліятэкары Kamunikat.org праводзяць анкетаванне

Бібліятэкары Kamunikat.org

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии