А потым танк разабралі на плугі. Жыхары вёсак Случчыны распавядаюць, як для іх пачалася вайна

0

Вайна для некаторых вёсак Амговіцкага сельсавета і іх жыхароў пачалася 27 чэрвеня 1941 года — з жорсткага бою паміж вёсак Амговічы, Кучына, Падлошыца і Каліта.

З раніцы 27 чэрвеня праціўнік разбіў нашы войскі і авалодаў Слуцкам. Аднак развіць далейшае наступленне ў хуткіх тэмпах яму не ўдалося. Атрады палкоўніка Тутарынава, якія загадзя стварылі ў сваім тыле шматлікія загароды, аказалі ўпартае супраціўленне.
Атрад чырвонаармейцаў і танкісты ўтрымлівалі раён Амговічы-Кучына-Каліта да поўдня 28 чэрвеня, перакрываючы прамы шлях нямецкім войскам па Варшаўскай шашы на ўсход.

Як пачалася вайна. Успаміны сведак, Слуцк
27 чэрвеня 1941 года. Калона нямецкай бранятэхнікі рухаецца цераз захоплены Слуцк. Праз некалькі гадзін яна сутыкнецца з супраціўленнем атрада палкоўніка Тутарынава каля вёскі Кучына. Фота з архіва «Кур'ера»
З успамінаў Уладзіміра Трафімавіча Пенязя, жыхара вескі Васількова:

«Раніцай 27 чэрвеня на шашы з`явілася калона бранятанкавай тэхнікі нямецкіх войскаў. Яна рухалася са Слуцка на Старыя Дарогі. Як толькі першыя машыны праехалі Васількова з боку Кучынскай МТС, пачаўся абстрэл калоны з артылерыйскай прылады. Ад выбухаў снарадаў адразу ж загарэліся некалькі хат у Васількове. У іх ліку і наш новы дом, у які мы толькі ўчора ўехалі і пераначавалі ў ім адну ноч.

Реклама

Некалькі танкаў і бронемашын звярнулі налева і паехалі на Амговічы. Выратаваць дом і хоць нейкую маёмасць не атрымалася".

З успамінаў Рыгора Паўлавіча Бараноўскага, жыхара вескі Стары Гудкоў:

«Той бой я памятаю добра. Мне было ўжо 15 гадоў.
Адзін танк заняў пазіцыю ля шашы з боку Падлошыцы. Ззаду яго была ўсталяваная гармата. Дзве іншыя бронемашыны размясціліся з боку Старога Гудкова. Побач з гарматай і танкамі знаходзілася і наша пяхота ў акопах.

Як толькі з-за павароту шашы недалёка ад вёскі Васількова з`явілася нямецкая калона, па ёй адкрылі агонь артылерысты.
Снарады не нанеслі шкоды варожым машынам, затое загарэліся некаторыя дамы ў Васількове. Пачаўся пажар і па іншы бок шашы ў вёсках Немча і Муравішчына.Бой быў доўгі і жорсткі. Але што мог зрабіць атрад з паўсотні чырвонаармейцаў, тры танкі і гармата супраць бронемашын ворага…

Танк, што быў на пазіцыі каля Падлошыцы, манеўруючы і вядучы агонь па праціўніку, паступова адыходзіў у бок вёскі Каліта. Дзве іншыя машыны, адстрэльваючыся, павольна адыходзілі ў напрамку Старога Гудкова. Адзін танк праскочыў праз мост меліярацыйнага канала, а машына з боепрыпасамі перакулілася ў ваду. Мы, дзеці, яшчэ доўга на гэтым месцы знаходзілі патроны і гранаты.

Другі танк уграз недалёка ад моста ў балоце, і экіпаж пакінуў яго. Пасля вайны мясцовыя кавалі зрэзалі з яго часткі броні, якая ішла на выраб плугоў".

Ужо пасля вайны мая маці расказвала, что ацалелая бронемашына везла на брані параненага афіцэра (палкоўніка). Ён памёр каля Новага Гудкова, і салдаты паха­валі яго за нашымі агаро­дамі. У пачатку 1950-х гадоў парэшткі афіцэра былі перапахаваныя, хутчэй за ўсё ў Кучына ў брацкай магіле.

Сярод удзельнікаў таго бою было нямала параненых. Некаторых з іх схавалі мясцовыя жыхары. Жыхарка вёскі Каліта Алена Александраўна Давідоўская, якой зараз 98 гадоў, даўней распавядала мне, як у 1941-м лячыла і хавала маладзенькага афіцэра, які потым сышоў да партызан.

Як пачалася вайна. Успаміны сведак, Слуцк
У брацкай магіле каля вёскі Кучына пахавана 69 чалавек. Фота з архіва «Кур'ера»

Помнік ля Кучына

На другі дзень, 28 чэрвеня, бой зрушыўся на ўсход, мясцовыя жыхары прыйшлі ў сябе і пачалі хаваць забітых савецкіх салдат. У пахаванні ўдзельнічаў мой родны дзядзька Аляксей Барысавец. Ён расказваў, што тады яны налічылі 53 забітых воіна. Пахавалі салдат там, дзе сёння знаходзіцца помнік ля Кучына, і часткова на месцы цяперашняй зоны адпачынку. Цяпер добра вядома, што ў брацкай магіле 69 чалавек. Верагодна, іх перапахавалі сюды ўжо пасля вайны.


Цикл публикаций «Случчина помнит» от газеты «Кур'ер» посвящается поколению, прошедшему и пережившему Великую Отечественную войну и приурочен к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Героями публикаций на страницах газеты и на сайте kurjer.info стали люди, сражавшиеся за нашу мирную жизнь, пережившие лагеря и оккупацию.

Соавторами проекта мы приглашаем стать наших читателей. Рассказы наших дедушек и бабушек, воспоминания ныне живущих и уже ушедших ветеранов и участников войны, сохранившиеся фотографии довоенного, военного и послевоенного времени будут основой проекта. Вместе с вами мы сформируем виртуальный «бессмертный полк» Случчины, участники которого приближали Победу. Присылайте ваши рассказы и фото на info@kurjer.info или оставляйте прямо здесь. Или звоните: 2 05 05 — и мы приедем к вам.

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.