Вясковыя людзі. Ударніца з Крывічэй

8

Неяк супрацоўніца музея вёскі Крывічы, што на Салігоршчыне, папрасіла зрабіць фота калгасніцы-ўдарніцы. «Цікавая жанчына, — сказала яна. — Маці пяцярых дзяцей, ёсць 17 унукаў і 7 праўнукаў. Памятае вайну і ведае калгаснае жыццё пасля вайны».

Я адправіўся да Вольгі Аляксандраўны Скалабан. Вось яе хата. Звычайная сялянская. Новая надзейная агароджа, сядзіба дагледжана, усё на сваіх месцах. Гэта сыны і ўнукі дапамагаюць бабулі. У хаце чыста і цёпла. Вольга Аляксандраўна гасцей не чакала, таму трошкі засаромелася: «У вёсцы ёсць і больш вядомыя людзі».

Перш-наперш павяла ў чысты пакой, каб пахваліцца ўнукамі. Іх партрэты на сцяне ў вялікай раме за шклом. Не засталіся без маіх кампліментаў падушкі з вышытымі накрыўкамі. Усё, як патрэбна,
у пасляваенныя гады яе маладосці.

Реклама

Пасля фотасесіі папрасіў гаспадыню распавесці пра сваё жыццё.

Вясковыя людзі. Ударніца з Крывічэй, Слуцк
За добрую працу ў калгасе Вольга Аляксандраўна Скалабан мае шмат грамат і медаль. Яшчэ адзін медаль — за мацярынства. Яна радзіла і выхавала пяцярых дзяцей. Фота: Уладзімір Амяльчэня

Ваеннае дзяцінства

«Пра вайну помніцца мала, — расказала Вольга Скалабан. — Памятаю сваё адчуванне, што было страшна. Як прыйшлі немцы, страх жыў у кожнай хаце. Чамусьці запомнілася, як яны прымушалі нас, дзяцей, даваць ім курыныя яйкі.

Бацьку забралі немцы, адправілі ў Германію, мы засталіся адны. Памятаю, як гарэла вёска, калі пачалося вызва­ленне ў 1944-м. Згарэлі два школьныя будынкі. У адным з іх было засыпана зерне.

Пасля вайны

Пасля вызвалення я пайшла ў школу. Дарэчы, самога будынка школы не было. Вучыліся па хатах: вучні збіраліся ў кагосьці ў хаце, туды прыходзіла настаўніца і займалася з намі. Так я скончыла тры класы, навучылася чытаць і пісаць. Больш мне школьная навука не спатрэбілася. Трэба было дапамагаць маці. Яна мне так казала: «Вучыся, дачушка, рабіць усё, бо без бацькі жывём».

Бацька вярнуўся з Германіі дамоў. Гэта была такая радасць. Але цягнулася яна нядоўга, яго арыштавалі за тое, што быў на варожай тэрыторыі, і саслалі ў лагер — недзе пад Фінляндыю.

Вярнуўся адтуль ужо пасля смерці Сталіна. Пражыў нядоўга, памёр.
Я рана пайшла працаваць. Першая мая праца ў калгасе — даглядчыцца курэй. Калі падрасла, мяне перавялі працаваць даглядчыцай цялят. Яшчэ трэба было тры гектары буракоў вырасціць. Год працуеш, а заробак атрымаеш у торбачцы. Як мы з маці выжывалі, страшна ўспамінаць.

Аднаўленне калгаса

Самым лепшым старшынёй нашага калгаса быў Котаў. Памятаю, калгасны сход цягнуўся два дні — выбіралі старшыню. Калгаснікі настаялі на сваім і выбралі Котава. Помніцца, ён тады сказаў: «Буду строгім, але буду старацца, каб на вашым стале былі і чарка, і шкварка». І сваё слова ён стараўся стрымліваць.

За першы год яго старшынства калгаснікі атрымалі па два з паловай кіло зерня на працадзень. Гэта для нас было сапраўднае свята!

Прыехала камісія, пытаецца: «Дзе хлеб?». Але ніхто не сказаў, што хлеб для калгаснікаў схаваны і закладзены ільном. Пры Котаве сталі трохі абжывацца, забываць, што такое голад і холад.
Але ўлада абышлася з ім вельмі нядобра.

Пасля Котава былі іншыя кіраўнікі, але такого, як ён, больш не было.

Працавала ў калгасе да 74 гадоў. Маю шмат грамат і два медалі: адзін за мацярынства, другі — за добрую працу. Лічу старасць сваю шчаслівай, бо дзеці добрыя, не забываюць. Без іх дапамогі было б цяжка".

На развітанне спытаў у Вольгі Аляксандраўны, ці была яна хоць раз у санаторыі. У адказ пачуў: «Пяць разоў была ў раддоме і толькі раз, ужо на пенсіі, — у бальніцы. Лячуся сама. Агарод — самы лепшы санаторый для мяне. Цёплае сонейка лашчыць, душа радуецца. Пасееш градкі, у радасці чакаеш вынікаў. Лепшага санаторыя і не трэба».

8 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
It is 2015
It is 2015
15 июня 2020 11:04

Прямо таки «за то что был на ваорожай тэрыторыи в лагерь сослали».Чтобы говорить определенно, нужно в личное дело заглянуть.8 лет до смерти Сталина срок не малый. Что то серьезное было. Стране нужны были рабочие руки и держать в лагере практически «ни за что» никто бы не стал.

Nikolas
Nikolas
15 июня 2020 14:25

Здароўя бабулі.Пражыла цяжкае жыццё. Наконт бацькі, дык савецкая ўлада за тое, што немцы забралі на рабскую працу ў Германію, аддзякавала тым, што арыштавала і саслала ў концлагер, умовы ў якіх былі набліжаны да фашысткіх, толькі што газам не атручвалі і меньш расстрэльвалі.А пасля концлагера савецкага і памёр. Я такія выпадкі ведаю, цесця пакойнага забралі ў Германію ў узросте 14 гадоў, працаваў там у бауэра, мог і па вёсцы хадзіць, бо непаўналетні, пасля вызвалення кляймо на ўсё жыцце «быў у палоне».І саслалі падлетка на вугальныя шахты Данбаса, як кажуць, з агня ды ў палымя. Вось што трэба ведаць пра сталінскія часы, а то знаходзяцца тут нейкія персанажы, што іх апраўдваюць.Застылі ў савецкім часе пажыццёва. розум… Подробнее »

Sinister
Sinister
15 июня 2020 18:06
Ответить на  Nikolas

А что, Коля, при Сталине сделали с твоим родным дядькой, который служил в полиции и убивал мирных граждан и военнопленных? Неужели наградили и отправили в санаторий?

Nikolas
Nikolas
15 июня 2020 20:54
Ответить на  Sinister

Ты не ў тым артыкуле каментуеш. Вунь у другім есць пра тролінг.

Sinister
Sinister
16 июня 2020 15:53
Ответить на  Nikolas

Николай, если не хочешь чтобы у тебя чтото уточняли, тогда не пиши ни чего. Тем более ты часто пишешь всякую лухту. Или ты как Сталин, считаешь своё мнение единственно правильным)))

Nikolas
Nikolas
16 июня 2020 21:22
Ответить на  Sinister

Рот ты мне не заткнеш, не на тога напаў.Нік табе больш падыходзіць іншы.Напрыклад, shit spreader. Самае тое будзе.

It is 2015
It is 2015
16 июня 2020 12:24
Ответить на  Nikolas

Николай, ну что вы за чушь пишете. если он не был в армии то и статуса военнопленного у него не было. Те кто были угнаны в германию проходили после освобождения проверку и если все было чисто то отправляли или учиться, или в армию, или работать. Если его забрали в Германию в 14 лет и там он пробыл 4 года и его в армию не призвали значит по здоровью не подходил. Савецки час неоднозначный. Нельзя сравнить СССР довоенный и скажем 70е и 80е годы.

Nikolas
Nikolas
16 июня 2020 21:17
Ответить на  It is 2015

Пішу тое, як было. У мяне і нішыя прыклады ёсць. Ведаў не аднаго такога чалавека. Вось, напрыклад, калісьці быў начальнік адзела кадраў на адным прадпрыемствы, пасля добрай чаркі са слязьмі амаль расказваў.што ў акупаванай Германіі быў камендантам, не мог сесьці за абед, калі не расстараляў чалавека, залежнасць такая з' явілася.Ледзь ён адыйшоў ад гэтага,і то не да канца. У мяне памяць добрая і я вельмі многа ў свой час паслухаў расказаў ад людзей, як было.І пра партызан, паліцэйскіх, немцаў.Німа ўжо тых людзей. СССР 80-х іншы, але дзе ён? Трэба жыць цяперашнім часам, а не мінулым.А цесць быў 1929 года нараджэння, папаў у Германіі ў 1943. Вось такі ваеннапалонны, усё жыццё прыйшлося яму гэта ў анкетах пісаць «был в плену»,… Подробнее »