Калі вы хочаце папрацаваць у германскім парламенце. Умовы ўдзелу

0

Германскі Бундэстаг запрашае Вас сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) на 5 месяцаў у Берліне.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя (МПС) прадугледжана для выпускнікоў ВНУ, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы.

Реклама

Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы.

Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.

Стажыроўка доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня.

Умовы ўдзелу

  • беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства)
  • скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
  • вельмі добрае веданне нямецкай мовы
  • веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі
  • узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме.

Стыпендыя

  • 500 € штомесяц
  • аплата жылля
  • аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў.

Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 31 ліпеня 2020 г. па электроннай пошце ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб’ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінен перавышаць 15 MB.

Адбор удзельнікаў

Удзельнікі выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв'ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2020 года. Камісія па адбору ўдзельнікаў пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.

E-Mail: info@minsk.diplo.de

Вашы пытанні Вы можаце накіраваць на наступны адрас:

  • Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія
  • вул. Захарава, 26
  • 220 034 Мінск
  • Беларусь
  • Тэл: (375 17) 217 59 00
  • Факс: (375 17) 294 85 52.

Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Германскага Бундэстага.

E-Mail IPS-Аlumni у Беларусі: ips. belarus@gmail.com

УНП 101 166 185 Посольство ФРГ в РБ

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии