Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі звяртаецца да выпускнікоў-2020

0

Зварот апублікаваны на сайце газеты «Слуцкі край».

Андрэй Янчэўскі, старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта:

Реклама

«Дарагія выпускнікі! Вы развітваецеся са школай, якая стала для вас на доўгія гады другім домам, месцам ведаў, адкрыццяў, падарыла сяброў. Вашы настаўнікі, бацькі, блізкія пастараліся зрабіць усё магчымае, каб падрыхтаваць вас да новага, дарослага жыцця. Гэта нялёгкі, але цікавы шлях, на якім чакаюць дасягненні, радасці і выпрабаванні.

На жаль, сёлета ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй адменены раённы выпускны баль. Няхай гэта будзе для вас самай вялікай непрыемнасцю ў жыцці. Але мы з вамі запомнім гэты год толькі добрым: нашы таленавітыя вучні і выпускнікі школ — пераможцы абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і канферэнцый.

Ужо хутка вы станеце студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў і каледжаў, прыйдзеце ў працоўныя калектывы, будзеце асвойваць новыя прафесіі. У нашай краіне добрыя магчымасці для атрымання адукацыі і ўсебаковага развіцця. Верце ў сябе, будзьце аптымістамі, стаўце амбіцыйныя планы і імкніцеся да іх дасягнення, прымайце новыя выклікі як новыя магчымасці!

Мы чакаем вас — педагогаў, урачоў, інжынераў, будаўнікоў, механізатараў, прадстаўнікоў іншых прафесій, будзем рады, калі вы пачнеце сваю прафесійную дзейнасць на роднай Случчыне. Упэўнены, вашы веды, адданасць справе, любоў да роднага краю, малады запал будуць садзейнічаць далейшаму развіццю нашага раёна.

Жадаю вам быць годнымі сваіх бацькоў і педагогаў, рэалізаваць свае мары, стаць паспяховымі і шчаслівымі. Здароўя, поспеху, новых перамог! У добры шлях, дарагія выпускнікі!"

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии