Як у вайну Анатоль Дубоўскі вызваляў свой родны Слуцк, а зараз яго забываюць

0

У мястэчку Пагост Салігорскага раёна 19 жніўня 2012 года святкавалі Яблычны спас і дзевяностагоддзе свайго аднавяскоўца, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы, былога старшыні калгаса Анатоля Ігнатавіча Дубоўскага.

Анатоль Дубоўскі. Каб памяталі, Слуцк
У дзень святкавання 90-годдзя Анатоля Дубоўскага ўжо не было на гэтым свеце, а да яго вясковай хаты прыйшлі людзі, неслі хто пірог, хто каўбасу, а хто пляшку з гарэлкай. У звароце да гасцей Людміла Іванаўна сказала: «Сёння я самая шчаслівая, бо маю столькі сяброў, добрых людзей — яны ўсе мае госці». Фота: Уладзімір Амяльчэня
З гэтай нагоды на вугал яго хаты ўрачыста прымацавалі шыльду, якую, па словах раённага кіраўніка, у бліжэйшым будучым заменяць мемарыяльнай дошкай.

Анатоль Дубоўскі. Каб памяталі, Слуцк

Прайшло каля 8 гадоў. Хата апусцела, разбураецца. Няма ні той шыльды, ні мемарыяльнай дошкі. Толькі пабляклы фотаздымак на Дошцы гонару каля будынка райвыканкама нагадвае пра героя мінуўшчыны.

Реклама

Для рубрыкі «Случчына памятае» хачу распавесці пра Анатоля Дубоўскага. Тым больш што Анатоль Ігнатавіч з’яўляецца ганаровым грамадзянінам г. Слуцка.

Вайну прайшоў «ад званка да званка»

Анатоль Дубоўскі. Каб памяталі, Слуцк
Анатоль Дубоўскі
Анатоль Дубоўскі нарадзіўся ў вёсцы Цясова 17 жніўня 1922 года, скончыў сем класаў мясцовай школы і за тыдзень да пачатку вайны выехаў па накіраванні ваеннага камісарыята ў Тамбоўскае кавалерыйскае вучылішча. Скончыў яго ў снежні 1942 года і адразу быў адпраўлены пад Сталінград. Там атрымаў першае раненне, першае афіцэрскае званне і першую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі.

Баявыя шляхі прывялі яго на радзіму. 30 чэрвеня 1944 года вызваляў Слуцк. У баях за вызваленне Слуцка ў эскадроне Дубоўскага загінулі 28 кавалерыстаў.

Далей баявы шлях эскадрона пралягаў праз Капыль, Нясвіж, Баранавічы, дзе сам атрымаў раненне і лячыўся ў шпіталі горада Слуцка.

Яго гераічны баявы шлях адзначаны чатырма ордэнамі, сям’ю медалямі.Кавалерыст Дубоўскі быў чатыры разы паранены (два разы цяжка), кантужаны. Вайну скончыў у Празе. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе.

Подзвігі мірнага жыцця

Працаваў сакратаром Пагосцкага сельсавета, а з 1950 года ўзначаліў калгас імя Чкалава ў роднай вёсцы Цясова. У раёне гэта быў лепшы калгас. Многія калгаснікі атрымалі высокія ўзнагароды за сваю працу. А з імі і старшыня быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Анатоль Дубоўскі сябраваў з навукай: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, абараніў дысертацыю, стаў кандыдатам эканамічных навук.

Анатоль Дубоўскі. Каб памяталі, Слуцк

З 1974-га ўзначальваў Салігорскі райкам партыі. Заўсёды быў блізкі да людзей, бачыў цяжкасці вясковага жыцця.

Расказвалі такі выпадак. Аднойчы ў школе была вечарына настаўнікаў, сярод якіх прысутнічала Людміла Іванаўна, жонка Дубоўскага. Калі былі ўсе у ­падпітку, прыехаў Анатоль Ігнатавіч, першы сакратар райкама партыі. Вядома, яго запрасілі за стол. Ён заўважыў, што яго прысутнасць стрымлівае настаўнікаў. Тады ён сказаў: «Сакратара райкама тут няма, ёсць Анатоль, ваш зямляк». І папрасіў зайграць «Беларускую польку». Хоць тады яму было за 50 гадоў, але танчыў ён лёгка, па-маладзецку.

Памёр Анатоль Ігнатавіч 2 мая 1996 года і пахаваны на мясцовых могілках.

Як вызвалялі Слуцк

У 1982 годзе Анатолю Ігнатавічу Дубоўскаму за ўдзел у вызваленні Слуцка і Слуцкага раёна прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Слуцка».

З успамінаў Анатоля Ігнатавіча Дубоўскага, удзельніка вызвалення Слуцка і Случчыны (Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 2.):

«Мне посчастливилось оказаться в рядах освободителей Слуцка. Это приятно было мне тем более, что я уроженец соседнего, бывшего Старобинского, района.

Командовал тогда, в грозном 1944 г., 3-м эскадроном 36-го гвардейского казачьего полка 4-го кубанского казачьего корпуса конно-механизированной группы генерала И.А. Плиева.

Сразу наш полк и соседи попытались освободить Слуцк прямо по шоссе со стороны Старых Дорог. Немецко-фашистские захватчики с этой стороны хорошо укрепились. Тогда мы решили обойти город справа. Мой эскадрон получил задачу выйти на окраину д. Василинки, мимо деревенского кладбища, и двинуться в направлении на мельницу «Прогресс» (сейчас мелькомбинат).

На кладбище у немцев оказались 2 пулемётные точки, на которые мы нарвались неожиданно. Это нам стоило 8 человеческих жизней. Но казаки стремительной атакой подавили обе пулемётные точки и уничтожили там фашистов. Это было 28 июня.

29 июня бойцы моего эскадрона вышли к мелькомбинату и завязали с врагом уличные бои, которые продолжались почти сутки. 30 июня мы двинулись дальше на запад, в направлении г. Барановичи.

Много бойцов моего эскадрона проявили особое мужество и отвагу в боях за Слуцк. Так, командир пулемётного взвода Федорчук с четырьмя солдатами перебил расчёты 8 фашистских миномётов. За это он был награждён орденом Красного Знамени. Казаки эскадрона в боях за Слуцк уничтожили около сотни фашистов, 8 пулемётных точек и взяли в плен 117 гитлеровцев. Всего за бои за Слуцк были награждены орденами и медалями 12 человек из эскадрона. Мне тогда вручили орден Красной Звезды".


Цикл публикаций «Случчина помнит» от газеты «Кур'ер» посвящается поколению, прошедшему и пережившему Великую Отечественную войну и приурочен к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Героями публикаций на страницах газеты и на сайте kurjer.info стали люди, сражавшиеся за нашу мирную жизнь, пережившие лагеря и оккупацию.

Соавторами проекта мы приглашаем стать наших читателей. Рассказы наших дедушек и бабушек, воспоминания ныне живущих и уже ушедших ветеранов и участников войны, сохранившиеся фотографии довоенного, военного и послевоенного времени будут основой проекта. Вместе с вами мы сформируем виртуальный «бессмертный полк» Случчины, участники которого приближали Победу. Присылайте ваши рассказы и фото на info@kurjer.info или оставляйте прямо здесь. Или звоните: 2 05 05 — и мы приедем к вам.

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.