«А хто з вас хоць раз ні губляўся ў дзяцінстве?» Водгук на навіну пра 5-гадовага хлопчыка, якога знайшлі на трасе

0

Прачытаў у «Кур'еры» матэрыял пра пяцігадовага хлопчыка, які на чатырохколавым роверы накіраваўся ў Мінск. Вядома, справа ехаць у Мінск на такім транспарце ў яго ўзросце небяспечная. Але за яго адвагу я заганарыўся. Сапраўдны будзе мужык. Зберагайце, бацькі і людзі, каб падрос толькі! Пасля будзе пасмейвацца са сваёй адвагі. Разумею Марту Грыбко. «Оставшись один в большом мире без мамы, ребёнок может испугаться и на всю жизнь получить психологическую травму, и это в лучшем случае», — піша яна.

Прачытаў гэта і адразу ўспомніў майго сваяка Цімоха Лазуку, які ў такім жа ўзросце, як той роверыст, згубіўся. Праўда, было гэта ў ваенны час і пры зусім іншых абставінах.
Захацелася расказаць аб тым выпадку чытачам «Кур'ера».

Реклама

Тым больш Цімох Лазука дакладна напісаў аб ім у сваім дзённіку.

«Звярыная расправа пачалася ў поўдзень 16 жніўня 1941 года. Гэта пра вёску Языль. Мая вёска Барок ад Языля не больш за 5 км. Да нас далятаюць гукі выстралаў, бачна, як гарыць Языль.

Жанчыны з Барка згуртаваліся і пабеглі разам з дзецьмі. Вось у гэтым гурце я адбіўся ад маці. Страх запаланіў мяне, я плакаў, але ніхто не звяртаў на мяне ніякай увагі. Беглі полем у бок Языля. Я не ведаў, што беглі ў глінішча, але бег разам з усімі.

Супакоіўся, калі ўсе схаваліся ў глыбокай яме сярод поля, з якой капалі гліну. Час ад часу нехта выглядаў з ямы ў бок вёскі Языль. Аднойчы выглянуў і я. Над Язылем лётаў самалёт, чуліся выстралы і было відаць полымя. Гэта гарэлі хаты.

У яму я апусціўся без страха, так сёння здаецца мне. Але памяць мая зберагае той страх, калі зразумеў, што згубіўся, што побач няма маці, што гарыць вёска і недзе страляюць у людзей. Гэты страх сніўся мне да самай старасці, калі павышалася тэмпература ад якога-небудзь захворвання. Тое, што ўбачыў тады, для мяне з’яўляецца малюнкам вайны".

Вынікі той расправы ў Язылі - было расстраляна каля ста мірных жыхароў.

«А хто з вас хоць раз ні губляўся ў дзяцінстве?» Водгук на навіну пра 5-гадовага хлопчыка, якога знайшлі на трасе, Слуцк
Фота: Старадарожскі музей

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.