Са святам, каталікі! Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум

«Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады» Рым 6, 8−9.

Урачыстасць Уваскрасення Пана — гэта свята перамогі Езуса Хрыста над грахом і смерцю. Езус Уваскрос! Ён жыве і будзе жыць ва ўсе вякі! Гэта праўда, якая аб’яўляе Усемагутнасць Бога, Які адзіны з’яўляецца Панам і Валадаром жыцця і смерці.

Реклама

«Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3, 16). Крыж Хрыста — гэта знак любові Бога да чалавека. Пусты гроб — гэта знак перамогі Езуса Хрыста над смерцю.

Калі мы дазволім дзейнічаць Усемагутнаму Богу ў нашым жыцці, калі адкрыем дзверы нашых сэрцаў Уваскросламу Хрысту, то і ў нашым жыцці настане цуд уваскрасення, цуд перамены нашых сэрцаў — паўстанне са смерці ў граху да жыцця ў Божай ласцы.

Дарагія жыхары нашага горада і раёна, жадаем Вам, каб кожны з Вас перажыў цуд уваскрасення і сустрэў на сваёй дарозе жыцця Жывога Хрыста, Які адзіны можа напоўніць Вашыя сэрцы сапраўдным супакоем і радасцю!

Няхай любоў Хрыста кожны дзень перамагае,
Няхай святло Хрыста жыццё асвячае,
Няхай полымя надзеі ніколі не згасае,
А сэрца бязмежна Богу давярае!

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум:

  • Вялікі чацвер — 18.00 — Святая Імша
  • Вялікая пятніца — 17.30 — Крыжовы шлях, 18.00 — Набажэнства Мукі Пана
  • Вялікая субота — 19.00 — Святая Імша — Пасхальная вігілія. Начное чуванне да 6.00.
  • Велікодная нядзеля — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. 6.00 — Святая Імша. 15.00 — Свята Імша.

Велікодныя стравы ў нашым касцёле будзем асвячаць у су­боту, а 9.00, 12.00, 15.00 і ўвечары пасля Святой Імшы, а 19.00.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии