Госці з Украіны: «Аддайце нам свайго Бацьку!»

2
«Аддайце нам свайго Бацьку!»
На фота злева направа: госці з Украіны. Тры сястры Таццяна Пятроўна, Валянціна Пятроўна, Наталля Пятроўна. Фота: Уладзімір Дамель

Так сказала Таццяна Пятроўна, адна з трох сясцёр, з якімі нечакана сустрэўся ў салігорскім супермаркеце «Радуга». Мая ўвага засяродзілася на гэтых кабетах, як толькі зайшоў у тарговую залу: сёння не знойдзеш трох жанчын у Салігорску, каб яны былі апрануты амаль у аднолькавае адзенне.

Яны ішлі ад прылаўка да прылаўка, пільна разглядаючы раскладзеныя тавары. Не вытрымаў, спытаўся, з якой вёскі прыехалі.

Реклама

Зусім нечакана пачуў: «Прыехалі з Украіны, з горада Роўна». Здзівіўся, але спытаў пра жыццё ва Украіне. І Таццяна Пятроўна стала расказваць: «Жывём добра, спадзяемся на лепшае. Для гэтага аддайце нам свайго Бацьку, каб зрабіў такі парадак, як у Беларусі. Ходзім, дзівімся і зайздросцім. А вашыя малочныя прадукты, мусіць, самыя лепшыя ў свеце: малако, смятана, тварожныя вырабы. Раней такія мы елі ад сваіх кароў. Нават сыроватку вашу смакавалі і пілі, як сок. У нас таксама шмат тавараў розных, але малыя пенсіі, не болей за 100 даляраў. Часам не хапае, каб расплаціцца за камунальныя паслугі».

«Я працую ў кветкавай аранжарэі, атрымліваю плату 4 тысячы грыўнаў. Гэта не болей за 150 даляраў, — кажа малодшая з сясцёр Наталля Пятроўна. — А прыехалі мы ў госці да дачкі Валянціны Пятроўны — Волькі Мурашовай». Я не вытрымаў, каб не пахваліцца, што знаёмы з Вольгай Мурашовай. Цяпер буду ведаць, што яна ўкраінка.

«Так вы аддасце нам свайго Бацьку?» — зноў, смеючыся, спытала Таццяна Пятроўна.

«Не, сваіх бацькоў не раздаём», — з усмешкай адказаў я і пажадаў гасцям прыемна адпачыць у Беларусі.

2
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Авторы комментариев
viktor kvnIt is 2015 Авторы недавних комментариев
It is 2015
Гость
It is 2015

оппы в ненависти скажут:"забирайте"Потому что у них мифологичное советское сознание и они думают, что уж они то разреша нерегулируемый капитализм, озолотят всех

viktor kvn
Участник
viktor kvn

В Беларуси еще не хлебнули капитализма, который установился на Украине и в России, по этому частенько, необоснованно лают на Батьку.