Моцным бокам «Кур’ера» ад выхаду першых нумароў і па сённяшні дзень сталі матэрыялы пра гісторыю Слуцкага краю. Гэта тэматыка — прыярытэт і ўсвядомлены выбар, якому рэдакцыя варта ўжо два дзесяцігоддзі. За ўвесь час мы надрукавалі звыш 700 такіх матэрыялаў, і для масавага чытача газета была найбуйнейшай крыніцай гістарычных матэрыялаў.
1. Тэмы, якія «Кур’ер» падняў першы, і яны сталі адкрыццём для масавага чытача

«Кур’ер» упершыню пачаў падрабязную распрацоўку такіх тэм, як «Случаск летапісны», «Случчына і космас», «Трагедыя слуцкага гета», «Слуцкі канцлагер», «Гарэў у Слуцку суд», «Гісторыя слуцкага футбола», заснаваных на дакументальных матэрыялах. Усё гэта былі цыклы матерыялаў, па кожнаму з якіх можна друкаваць кнігі.
Менавіта на старонак газеты большасць жыхароў Случчыны адкрыла для сябе імёны Сафіі і Анастасіі Слуцкіх.
Запомніліся чытачам публікацыі з цыкла «Знакамітыя слуцакі» — пра дзяржаўных і ваенных дзеячаў, дыпламатаў, навукоўцаў, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, падарожнікаў розных эпох.
Вялікую ўвагу «Кур’ер» надае гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і публікацыям раней невядомых фотаздымкаў і фактаў. На старонках газеты заўсёды знаходзіцца месца для ўспамінаў удзельнікаў тых трагічных падзей: франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, вязняў канцлагераў, простых мірных жыхароў.
Не абмінаем бокам і пасляваенную гісторыю Слуцка — аднаўленне горада пасля вайны, мірныя 1950-я і 1960-я гады.
2. Выданне кніг, брашур, паштовак, якія сталі гістарычнымі даведнікамі
Матэрыялы Ігара Ціткоўскага, надрукаваныя ў «Кур’еры», завяршыліся выхадам асобных выданняў:
- «Храмы горада Слуцка» (2003 год),
- «Уладары Слуцкага краю» (2004 год),
- «Мастакі Случчыны» (2006 год).
Гэта былі невялікія брашуры, якія сталі для тых часоў унікальнымі дапаможнікамі тым, хто цікавіцца і вывучае гісторыю Слуцка.
Праца, распачатая тады, працягнулася выданнем паўнавартасных кніг:
- «Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015 год),
- «Мастацтва Случчыны» (2019 год).
А яшчэ «Кур’ер» з дапамогай краудфандынгавай платформы сабраў грошы і выдаў на іх сувенірныя наборы гістарычных паштовак «Уладары Случчыны».
3. Гістарычныя рэканструкцыі «Кур’ера» — гэта машына часу для случчан
Дзякуючы камп’ютарным тэхналогіям супрацоўнікі рэдакцыі зрабілі каля 10 гістарычных рэканструкцый. Гэта панарамы значных гістарычных месцаў і цэнтральнай часткі Слуцка, звесткі аб якіх захаваліся толькі на рэдкіх фота і ва ўспамінах сучаснікаў.
Раней: Виды на Слуцк 19-го века с дрона (если бы они тогда были)
Дзякуючы працы краязнаўцаў і камп’ютарнага дызайнера чытачы «Кур’ера» ўбачылі тое, што ўжо немагчыма ўбачыць, — віды Слуцка канца ХІХ–пачатку ХХ стагоддзя:
- прадмесце Трайчаны і Трайчанскі манастыр,
- Вялікую горку са Свята-Мікалаеўскім саборам, гімназію №1 і Кальвінскі збор, бернардзінскі кляштар,
- слуцкую турму, камерцыйнае вучылішча,
- Слуцкую рыначную плошчу з яе гандлёвымі радамі.
4. Выставы, лекцыі, квэст

Першую выставу гістарычных фотаздымкаў і рэканструкцый «Гісторыя Слуцка ў фотаздымках» рэдакцыя правяла падчас святкавання 900-годдзя Слуцка. Актыўны ўдзел у яе напаўненні прынялі нашы чытачы, якія дасылалі ў рэдакцыю гістарычныя фотаздымкі з сямейных архіваў. Некаторыя з іх былі ўнікальнымі. Фотавыставу, якая размясцілася на 25 стэндах, наведалі каля 2000 жыхароў і гасцей Слуцка.
Увосень 2016 года ў Слуцкім епархіяльным упраўленні адбылася першая публічная лекцыя па гісторыі Случчыны. Лекцыі арганізаваны аддзелам па справах моладзі Слуцкай епархіі сумесна з газетай «Кур’ер» і працягваюцца да гэтага часу.
У 2019 годзе рэдакцыя выкарыстала новы фармат для папулярызацыі гісторыі Слуцка — правяла гістарычны квэст «Шукаем скарб Радзівіла», у якім узялі ўдзел случчане розных узростаў.
Мы ўдзячныя аўтарам, дапамагаўшым заваяваць газеце аўтарытэт выдання, якое ведае, шануе і папулярызуе гісторыю Слуцкага краю. Ад імя рэдакцыі і чытачоў дзякуем за матэрыялы Ігару Ціткоўскаму, Васілю Цішкевічу, Сяргею Багдашычу, Міхаілу Тарасевічу, Уладзіміру Амяльчэню, Анатолю Жуку. Памятаем і заўсёды з цеплынёй узгадваем нашых паважаных аўтараў, якіх, на вялікі жаль, ужо няма з намі, — Міхася Тычыну, Ларысу Лук’янцаву, Аляксея Новіка, нашага супрацоўніка Леаніда Шулера.
Рэдакцыйны калектыў…, а вот так подписывать не нужно, коллектив должен не быть без лица, хоть все участвовали — город их должен знать. Это тоже история.