Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 48 жыхарак Мінскай вобласці. У іх ліку — дзве случчанкі.
Адпаведны указ прэзідэнт падпісаў у сераду, 12 лютага.
У Слуцкім раёне ордэн Маці атрымалі:
- Наталля Мікалаеўна Гуцава, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі сыраробны камбінат»,
- Наталля Пятроўна Купрацэвіч, кладаўшчык адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі сыраробны камбінат».