Случчаніну Георгію Раманюку прысвоiлі званне «Ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь»

0
Случчаніну Георгію Раманюку прысвоiлі званне «Ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь», Слуцк
Фота: «Слуцкі край»

Георгій Сцяпанавіч Раманюк 11 гадоў узначальваў Вясейскую сярэднюю школу, а ўсяго адпрацаваў у гэтай установе 36 гадоў. Агульны педагагічны стаж случчаніна 52 гады, а працоўны — 57.

«Усе, хто ведаюць Георгія Сцяпанавіча, вам скажуць: на працягу шматгадовай працоўнай дзейнасці ён праявіў сябе як бясконца адданы рабоце чалавек, сапраўдны прафесіянал. Быў фіналістам абласнога і ўдзельнікам рэспубліканскага конкурсаў „Настаўнік года“. Выдатнік народнай асветы БССР, СССР, мае дзяржаўную ўзнагароду — Ордэн Пашаны, неаднаразова ўзнагароджаны граматамі Міністэрства асветы БССР, адзначаны Падзякамі старшыні Мінаблвыканкама, старшыні Слуцкага райвыканкама», — піша «Слуцкі край».

Реклама

Таксама Георгій Сцяпанавіч — грамадскі актывіст і актыўны ўдзельнік ветэранскага руху на Случчыне, член прэзідыума Слуцкай раённай ветэранскай арганізацыі. Узнагароджаны медалём «Ветэран працы».

А зараз Георгію Раманюку прысвоена званне «Ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии