Пачынаецца кніжны кірмаш. Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах нямецкія кнігі

0

Як і на працягу папярэдніх дваццаці чатырох гадоў, у 2020 годзе Германія зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.

У экспазіцыі Пасольства Германіі ў гэтым годзе цэнтральнае месца займае літаратура для дзяцей і юнацтва. Акрамя таго, сярод больш чым 300 кніг, выстаўленых на стэндзе, будзе шырока прадстаўлена вучэбная літаратура, а таксама кнігі аб Германіі.

Реклама

Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з`яўляецца тое, што прадстаўленыя на ім кнігі не прадаюцца, а па традыцыі па заканчэнні выставы-кірмашу перадаюцца ў дар беларускім школам, якія на працягу ўжо многіх гадоў уносяць свой уклад у папулярызацыю і вывучэнне нямецкай мовы і культуры.

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны актуальнай падборцы новай нямецкамоўнай мастацкай літаратуры, а таксама калекцыі кніг пра сучаснае мастацтва ў Заходняй і Усходняй Германіі пасля 1945 года.

На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з праектам Інстытута імя Гётэ «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт», прыняць удзел у інтэрактыўным ралі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў і шмат іншае.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

6 лютага

  • 13.00−15.00 Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA).
  • 15.00−18.00 Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, у тым ліку:
  • 17.00−18.00 Прэзентацыя серыі кніг «Лагер смерці Асвенцым: жывыя сведчанні Беларусі» з удзелам былога вязня Барысавай Аляксандры Васільеўны.

7 лютага

  • 10.00−14.00, 14.00−19.00 Прадстаўніцтва Германскай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV International). Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD).

8 лютага

  • 10.00−13.00 Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

9 лютага

  • 11.00−13.00 У рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства «Майструем разам!».

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14.

Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 5 лютага, а 12.00 гадзіне.

Часы працы германскага стэнда:

  • серада, 5 лютага, — 12.00−19.00
  • чацвер-субота, 6−8 лютага, — 10.00−19.00
  • нядзеля, 9 лютага, — 10.00−14.00.

Падрабязнасці па спасылках:

УНП 101 166 185 Пасольства ФРГ у РБ

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.