Алфавітны паказальнік імёнаў

Юневіч Мітрафан Мікалаявіч (в.Старыца), 1918 г. н., шэраговы, прызываўся ў 1938 г., прапаў бязь вестак па запісу ў сакавіку 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 23.06.1941 г., родныя жылі ў в. Аткулавічы.

Юруць Іван Іосіфавіч (в.Аргелаўшчына), 1922 г. н., партызан, паступіў у атрад 09.04.1943 г., загінуў 20.06.1944 г., пахаваны на цментары в.Карзуны.

Юруць Іван Канстантынавіч (пас.Гулевічы), паводле «Памяці» — 1914 г. н., загінуў у 1944 г.

Юруць Іван Сьцяпанавіч (пас.Гулевічы), 1911 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак у кастрычніку 1944 г.

Юруць Ігнат Антонавіч (в.Андросаўшчына), паводле «Памяці» — 1912 г. н., загінуў у ліпені 1944 г. ля г. Гайнаўка, Падляскае ваяв., Польшча.

Юруць Міхаіл Сьцяпанавіч (пас.Гулевічы), 1919 г. н., шэраговы, забіты 24.10.1944 г., пахаваны ў в. Велішаў, пав. Легіянова, Мазавецкае ваяв., Польшча.

Юруць Сьцяпан Канстантынавіч (пас.Гулевічы), паволе «Памяці» — 1912 г. н., загінуў у 1945 г.

Юрчык Іван Антонавіч (в.Філіпавічы), 1920 г. н., шэраговы, прызываўся ў верасьні 1940 г., прапаў бязь вестак у верасьні 1941 г.

Юрчэня Пётр Фёдаравіч (в.Быстрыца), паводле «Памяці» — 1900 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1899 г. н., шэраговы, памёр ад ранаў 21.04.1945 г., пахаваны, верагодна, у пас. Ласкіна, Новамаскоўскае с/пас., Гур’яўскага р-на, Калінінградскай вобл., Расея.

Юрчэня Піліп Максімавіч (в.Быстрыца), паводле «Памяці» — 1905 г. н., шэраговы, будаўнік, прызываўся Сакольнікскім РВК, г. Масква, Расея, забіты 09.11.1942 г., пахаваны ў с. Майрамадаг, Алагірскі р-н, рэсп. Паўночная Асеція (Аланія), Расея.

Юрчэня Рыгор Васільявіч (в.Быстрыца), паводле «Памяці» — 1924 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1926 г. н., шэраговы, забіты 12.11.1944 г., пахаваны ў пас. Чыстыя Пруды, Несьцяраўскага р-на, Калінінградскай вобл., Расея.

Юрчэня Фёдар Васільявіч (в.Быстрыца), 1919 г. н., шэраговы, загінуў 14.08.1944 г.

Юрчэня Эрык Іосіфавіч (в.Быстрыца), 1927 г. н., партызан, навучэняц, паступіў у атрад 19.05.1943 г., трапіў у палон 14.04.1944 г., далейшы лёс нявядомы.

Юрэвіч Пётр Кляменьцьявіч (в.Макраны/Красная Дубрава), 1913 г. н., шэраговы, прызываўся Слуцкім РВК у 1938 г., прапаў бязь вестак у ліпені 1941 г.

Юрэвіч Уладзімір Ануфрыявіч (в.Навасёлкі, Бабаўнянскі с/с), паводле «Памяці» — 1899 г. н., памёр ад ранаў 03.01.1945 г., пахаваны ў ст. Любінская (?г.Лабінск), Краснадарскага кр., Расея.

Юсупаў Юдгуф, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, нар. у Кукнорскім (?)р-не, Таджыкістан, у 1919 г., шэраговы, забіты 08.10.1944 г., пахаваны ў в. Брускі Новы (?), верагодна, Пултускі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча, родныя жылі ў в. Гудгор (?), Таджыкістан.

Юха Антон Аляксандравіч (в.Выня), паводле «Памяці» — 1914 г. н., загінуў у 1941 г.

Юха Віктар Аляксандравіч (в.Леткаўшчына), паводле «Памяці» — 1920 г. н., загінуў у Фінляндыі.

Юха Віктар Іванавіч (в.Выня), паводле «Памяці» — 1912 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1914 г. н., шэраговы, прызываўся 23.06.1941 г., прапаў бязь вестак па запісу ў жніўні 1944 г. Па другіх зьвестках-1921 г. н., атрымаў тэрмін зняволяньня ІТЛ 11.12.1945 г., далейшы лёс невядомы.

Юха Віктар Мікалаявіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, 1919 г. н., сяржант, танкіст-кіроўца, памёр 31.08.1942 г., пахаваны ў г. Вятка (Кіраў), Расея.

Юха Іван Пятровіч (в.Выня), 1916 г. н., шэраговы, прызываўся 23.06.1941 г. Варашылаўскім (Савецкім)РВК г. Менск, забіты 15.10.1943 г., родныя жылі ў г. Іегумен (Чэрвень).

Юха Ігнат Вікеньцьявіч (в.Выня), 1905 г. н., шэраговы, памёр ад ранаў 30.10.1944 г., пахаваны ў г. Маркі, пав. Валомін, Мазавецкае ваяв., Польшча.

Юха Іосіф Аляксандравіч (в.Выня), 1908 г. н., шэраговы, прызываўся 23.06.1941 г., прапаў бязь вестак.

Юха Іосіф Вікеньцьявіч (в.Выня), 1912 г. н., шэраговы, прызываўся 23.06.1941 г., прапаў бязь вестак па запісу ў жніўні 1944 г.

Юха Іосіф Кузьміч (в.Якубавічы), 1909 г. н., шэраговы, забіты 28.08.1944 г., пахаваны ў в. Нова-Осухова, гміна Острув-Мазавецка, Оструўскі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча.

Юха Іосіф Міхайлавіч (в.Выня), паводле «Памяці» — 1919 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1920 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак, апошняя сувязь з роднымі 23.08.1944 г., магчыма, паранены 25.08.1944 г., эвакуяваны, далейшы лёс невядомы.

Юха Сігізмунд Ігнатавіч (в.Выня), паводле «Памяці» — 1915 г. н., паводле «Мемарыялу» — 22.10.1912 г. н., шэраговы, прызываўся 01.02.1940 г.Асіповічскім РВК, Магілёўскай вобл. Апошняя сувязь з роднымі 22.06.1941 г. з г. Лаздзінай (?), Літва (у арыгінале-Латвія). Трапіў у палон 24.06.1941 г. у Літве, утрымліваўся ў Шталаг II F (315), г. Чарнэ (Хаммерштайн), Члухувскі пав., Паморскае ваяв., Польшча. Памёр пасля 08.04.1942 г., пахаваны ў г. Старгард-Шчэціньскі, Заходне-Паморскае ваяв., Польшча. Родныя жылі ў в. Пад'ясянка, Сычкоўскі с/с, Бабруйскага р-на, Магілёўскай вобл.

Юшка Пётр Фёдаравіч (в.Кудзінавічы), паводле «Памяці» — 1903 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1913 г. н., лейцянант, агнямётчык, забіты 01.08.1944 г., пахаваны ў мяст. Пацунэлі (?), верагодна, Літва.

Юшка Рыгор Фёдаравіч (в.Кудзінавічы), 1908 г. н., шэраговы, забіты 20.08.1944 г., пахаваны ў в. Дзержанув, гміна Ядув, Валоміньскі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча.

Юшкевіч Віктар Канстантынавіч (в.Слабада-Кучынка), нар.23.05.1917г., сяржант, артылярыст, прызываўся ў кастрычніку 1938 г., апошняя сувязь з роднымі ў чэрвені 1941 г. з в. Краснае, Маладэчанскага р-на, трапіў у палон 03.07.1941 г. у г. Менску, утрымліваўся ў Шталаг 316, Воля-Сухожэбрска, гміна Сухажэбры, Сядлецкі пав. Мазавецкае ваяв., Польшча, загінуў 08.10.1941 г., пахаваны тамсама.

Юшкевіч Іван Паўлавіч (в.Кукавічы), паводле «Памяці» — 1912 г. н., загінуў у 1943 г.

Юшкевіч Канстантын Канстантынавіч (в.Слабада-Кучынка), 1920 г. н., сяржант, танкіст, прызываўся ў 1940 г., прапаў бязь вестак па запісу ў кастрычніку 1944 г., апошняя сувязь з роднымі у чэрвені 1941 г. з г. Калуга, Расея.

Юшкевіч Мікалай Якаўлявіч (в.Мурыны/Камёнка), паводле «Памяці» — 1908 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1904 г. н., шэраговы, памёр ад ранаў 30.09.1944 г., пахаваны ў в. Псары, гміна Обрытэ, Пултускі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча.

Юшкевіч Уладзімір Міхайлавіч (в.Мазалі), 1911 г. н., шэраговы, прызываўся ў чэрвені 1939 г., загінуў 25.12.1939 г. у Фінляндыі, родныя жылі ў в.Душава.

Юшкоў Іосіф Віекньцьявіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, 1916 г. н., шэраговы, прызываўся 22.02.1942 г. у г. Новасібірск, Расея, прапаў бязь вестак у ліпені 1942 г., родныя жылі ў г. Новасібірск, Расея.




kurjer.info • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Партнер проекта

Слуцкий дрожжевой завод