Алфавітны паказальнік імёнаў

Файвусовіч Лазар Ізраілявіч (в.Блеўчыцы), 1911 г. н., шэраговы, марскі пехацінец, загінуў 28.09.1941 г. у раёне Западнае Озерко, цяпер каля пас. Запалярны Печенгскага р-на Мурманскай вобл., Расея.

Файзулін Фёдар Мікалаявіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, паводле «Памяці» — партызан, прапаў бязь вестак 02.04.1943 г.

Фамін Міхаіл Кузьміч (в.Старыца), нар. у в. Касьцюкі, Тальскіс/с, Любаньскага р-на ў 1914 г., ст. лейцянант, забіты 15.07.1943 г., пахаваны ў пас. Баравая, Харкаўская вобл., Украіна.

Фатаў Анісім Пятровіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, нар. у в. Падзелянь, Дзешчанскі с/с, Вузьдзянскага р-на, у 1914 г., партызан, сяржант, кладаўшчык, паступіў у атрад 10.10.1943 г., загінуў 16.04.1944 г., пахаваны ў в. Навасёлкі (?).

Федаровіч Алег Іосіфавіч (в.В.Раёўка), паводле «Памяці» — 1925 г. н., загінуў у 1945 г.

Федаровіч Алег Юльянавіч (в.М.Раёўка), паводле «Памяці» — 1918 г. н., прапаў бязь вестак.

Федаровіч Аляксандр Юльянавіч (в.М.Раёўка), 1918 г. н., шэраговы, трактарыст, прызываўся Куйбашаўскім (?г.Санкт-Пецярбург), Расея, загінуў 03.10.1941 г., родныя жылі ў г. Санкт-Пецярбург (Ленінград)Расея.

Федаровіч Валянцін Іосіфавіч (пас.Раёк), 1925 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак 11.10.1944 г., па іншых зьвестках-забіты (памёр ад ранаў) 27 (28).03.1945г., пахаваны ў в. Сарбінова (Цорндорф), гміна Дэмбно, Мысьліжбуржскі пав., Заходне-Паморскае ваяв., Польшча.

Федаровіч Віктар Сільвестравіч (в.М.Раёўка), 1905 г. н., шэраговы, прызываўся 05.05.1941 г. у г. Санкт-Пецярбург (Ленінград), Расея, прапаў бязь вестак па запісу ў верасьні 1944 г., родныя жылі ў г. Санкт-Пецярбург, Расея.

Федаровіч Іван Раманавіч (в.Адампольле/Калінаўка, Сл.-Кучынскі с/с), паводле «Памяці» — 1920 г. н., загінуў у 1945 г., магчыма, паводле «Мемарыялу" — сяржант, прапаў бязь вестак 13.02.1942 г. ля в. Барсукі (?шмат падобных назваў), верагодна, Смаленская вобл., Расея.

Федаровіч Іван Юльянавіч (в.М.Раёўка), паводле «Памяці» — 1922 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1918 г. н., мл. лейцянант, выведчык, памёр ад ранаў 08.09.1943 г., пахаваны ў в.Іваньнікі (?некалькі назваў), верагодна, Сафонаўскі р-н, Смаленскай вобл., Расея.

Федаровіч Іосіф Піліпавіч (в.В.Раёўка), 1898 г. н., шэраговы, забіты 29.08.1944 г., пахаваны ў в. Воля-Раштоўска, гміна Клембув, Валоміньскі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча.

Федаровіч Казімір Мартынавіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, нар. у в. Замосьцце, Пакрашаўскі с/с, Слуцкага р-на, у 1920 г., партызан, мл. сяржант, паступіў у атрад 26.10.1943 г., загінуў 01.04.1944 г., пахаваны ў в.Бор.

Федаровіч Мікалай Паўлавіч (в.М.Раёўка), 1916 г. н., шэраговы, загінуў 19.08.1944 г.

Федаровіч Мікалай Раманавіч (в.Старыца), 1908 г. н., шэраговы, прызываўся ў чэрвені 1941 г., прапаў бязь вестак па запісу ў кастрычніку 1944 г.

Федаровіч Міхаіл Сямёнавіч (в.Траянава), 1920 г. н., шэраговы, артылярыст, забіты 22.01.1942 г., пахаваны ў с. Валчанка, Ніжняальхавацкі с/с, Чэрэмісінаўскі р-н, Курская вобл., Расея.

Федаровіч Уладзімір Юльянавіч (в.М.Раёўка), паводле «Памяці» — 1926 г. н., загінуў у 1945 г.

Федаровіч Яфім Раманавіч (в.Адампольле/Калінаўка, Сл.-Кучынскі с/с), паводле «Памяці» — 1907 г. н., загінуў у 1942 г.

Федасеня Антон Міхайлавіч (в.Семяжава), 1907 г. н., падпалкоўнік, кадравы афіцэр, забіты 14 (02;04).12.1942г., пахаваны на Волкаўскім цментары ў г. Санкт-Пецярбург (Ленінград), Расея. Родныя жылі ў г. Сызрань, Самарская вобл., Расея.

Федасеня Іван Арцёмавіч (в.Семяжава), паводле «Памяці» — 1923 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1921 г. н., шэраговы, забіты 16.01.1945 г., пахаваны ў пас. Ясная Паляна, Несьцяраўскага р-на, Калінінградскай вобл., Расея.

Фешчанка Савелі Яфімавіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, нар. у в.Бабічы, Рэчыцкі р-н, Гомяльскай вобл., у 1905 г., шэраговы, прызываўся 25.06.1941 г., прапаў бязь вестак, родныя жылі ў в. Церхавічы, Лагойскі с/с, Лагойскага р-на.

Фёдараў Аляксандр Антонавіч (в.Цімкавічы), паводле «Памяці» — 1907 г. н., памежнік, лейцянант, загінуў у 1941 г.

Фёдараў Сьцяпан Фёдаравіч (в.Рыматаўшчына), нар. у в. Зажачын (?), магчыма, Ленинградская вобл., Расея, у 1908 г., шэраговы, прапаў бязь вестак па запісу ў ліпені 1944 г., апошняя сувязь з роднымі ў чэрвені 1941 г.

Філазаровіч Адам Дзянісавіч (в.Карзуны), 1903 г. н., шэраговы, забіты 03.09.1944 г., пахаваны ў в. Рынэк, гміна Вонсево, Острувскі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча.

Філін Міхаіл Фёдаравіч (в.Астравок), паводле «Памяці» — 1920 г. н., паводле «Мемарыялу» — нар. у в.Піскава, с/пас. «Сяло Сярпейск», Мяшчоўскага р-на, Калужскай вобл., Расея, у 1922 г., шэраговы, забіты 28.08.1944 г., пахаваны ў в. Сток, гміна Острув-Мазавецка, Оструўскі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча.

Філіпаў Сямён Мікалаявіч (в.Загараўшчына), паводле «Памяці» — 1918 г. н., старшына, загінуў у 1941 г.

Філіпенка Яфім Мацьвеявіч (в.Праснакі), нар. у в. Лабінеўка (?), верагодна, Гарадокскага р-на, Віцябскай вобл. у 1914 г., шэраговы, прызываўся ў 1941 г. Гарадокскім (Мехаўскім)РВК, Віцябскай вобл., прапаў бязь вестак па запісу ў верасьні 1944 г.

Фількевіч Вікеньці Іосіфавіч (в.Каласаўшчына), 1908 г. н., шэраговы, прызываўся 22.06.1941 г., прапаў бязь вестак па запісу ў жніўні 1944 г., родныя жылі ў в. Якубавічы.

Філючыц Іван Андрэявіч (в.Кандратавічы), паводле «Памяці» — 1909 г. н., загінуў у 1944 г.

Фінькевіч Васіль Андрэявіч (в.Лешня), паводле «Памяці» — 1914 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1913 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак па запісу ў кастрычніку 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 15.08.1944 г.

Фінькевіч Васіль Лаўрэнцьявіч (в.Кулакі/Красіна), 1910 г. н., тэхнік 2-га рангу, забіты 29.06.1941 г., пахаваны ў пас. Гегежуне (?), Літва.Родныя жылі ў с. Спаск (?), верагодна, Ніжнягародскай (Горкаўскай) вобл., Расея.

Фінькевіч Васіль Фаміч (в.Лешня), паводле «Памяці» — 1911 г. н., загінуў у 1944 г.

Фінькевіч Іван Іванавіч (в.Кулакі/Красіна), 1914 г. н., шэраговы, прызываўся ў траўні 1940 г., служыў у г. Баранавічы, Берасьцейскай вобл., прапаў бязь вестак у ліпені па запісу ў ліпені 1941 г.

Фінькевіч Іван Лаўрэнцьявіч (в.Кулакі/Красіна), паводле «Памяці» — 1915 г. н., прапаў бязь вестак.

Фінькевіч Іван Якаўлявіч (в.Блеўчыцы), паводле «Памяці» — 1918 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1929 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак у ліпені 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 23.06.1941 г.

Фінькевіч Мікалай Лаўрэнцьявіч (в.Кулакі/Красіна), паводле «Памяці» — 1920 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1921 г. н., шэраговы, памёр ад ранаў 01.08.1941 г., пахаваны ў в. Панізоўе, Спас-Дземенскі р-н, Калужская вобл., Расея.

Фінькевіч Міхаіл Лаўрэнцьявіч (в.Кулакі/Красіна), паводле «Памяці» — 1925 г. н., загінуў у 1943 г.

Фінькевіч Парфён Сямёнавіч (в.Лешня), паводле «Памяці» — 1905 г. н., загінуў у Фінляндыі.

Фінькевіч Рыгор Аляксандравіч (в.Лешня), 1926 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак па запісу ў красавіку 1945 г., апошняя сувязь з роднымі 27.03.1945 г.

Фінькевіч Серафім Данілавіч (в.Блеўчыцы), 1908 г.н.шэраговы, прапаў бязь вестак у сьнежні 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 19.07.1944 г.

Фінкевіч Уладзімір Сямёнавіч (в.Лешня), паводле «Памяці» — прапаў бязь вестак.

Францкевіч Антон Антонавіч (в.Астрэйкі ці в. Роспы), нар. у в. Сакалова, Раздельскі с/с, Мсціслаўскі р-н, Магілёўскай вобл., у 1909 г., прапаў бязь вестак у верасьні 1941 г., апошняя сувязь з роднымі 12.06.1941 г. з г. Палярны, Мурманская вобл., па іншых зьвестках-1920г., ст. сяржант (шэраговы), прызываўся Мсціслаўскім РВК у 1940 г., памёр ад ранаў 14.08.1942 г.

Фрацкевіч Канстанцін Кандратавіч (в.Роспы), паводле «Памяці» — 1905 г. н., шэраговы, забіты 28.03.1945 г.

Фрацкевіч Павял Кандратавіч (в.Роспы), паводле «Памяці» — 1909 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1905 г. н., шэраговы, забіты 31.08.1944 г.

Фрумкін Рувім Рыгоравіч (в.Пясочнае), 1922 г. н., мл. лейцянант, прызываўся ў г. Санкт-Пецярбург, Расея, забіты 11.03.1945 г., пахаваны ў г. Стшэгам (Штрыгаў), Сьвідніцкі пав., Дольнашлёнскае ваяв., Польшча., родныя жылі ў г. Санкт-Пецярбург, Расея.

Фрыдман Абрам Майісеявіч (г.Капыль), 1905 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак па запісу ў красавіку 1945 г., апошняя сувязь з роднымі ў студзені 1945 г., родныя жылі па вул. Пушкіна, 3.

Фрэйтак Мікалай Іванавіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, нар. у в. Кавержыцы, Рачковічскі с/с, Слуцкага р-на, шэраговы, шафёр, прызываўся ў 1939 г., прапаў бязь вестак 07.08.1941 г. ля в. Коскі, Рослаўльскі р-н, Смаленскай вобл., Расея.

Фурык Іван Паўлавіч (в.Кулакі/Красіна), 1922 г. н., яфрэйтар, прызываўся Пуцяцінскім РВК, Разанскай вобл., Расея, у 1943 г., забіты 21.06.1944 г., пахаваны ў Выбаргскім р-не Ленінградскай вобл., Расея. Родныя жылі ў с. Пуцяціна, Разанская вобл., Расея.

Фурык Сяргей Кірылавіч (в.Сухоўчыцы), паводле «Памяці» — 1924 г. н., загінуў у 1944 г.

Фурсевіч Антон Іванавіч (в.Лоцьвіны), 1921 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак каля в. Холм, Ярцаўскі р-н, Смаленская вобл., Расея, у пачатку верасьня 1941 г.

Фурсевіч Валянцін Іванавіч (в.Лоцьвіны), паводле «Памяці» — 1912 г. н., загінуў у Фінляндыі.

Фурык Іван Пятровіч (в.Блеўчыцы), паводле «Памяці» — 1926 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1925 г. н., шэраговы, забіты 30.01.1945 г., пахаваны у в. Клешчына (Кляйшын) гміна Злотув, пав. Злотув Велькапольскага ваяв., Польшча.

Фурык Міхаіл Панцялеявіч (в.Вераб'евічы), 1902 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак 03.09.1944 г.

Фурык Міхаіл Пятровіч (в.Кулакі/Красіна), паводле «Памяці» — 1925 г. н., загінуў у 1944 г., пахаваны ля г. Ашмяны, Гарадзенскай вобл.

Фурык Пётр Панцялеявіч (в.Вераб'евічы), паводле «Памяці» — 1914 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1902 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак 03.09.1944 г.

Фурык Пётр Пятровіч (в.Блеўчыцы), 1920 г. н., шэраговы, прапаў бязь вестак у сакавіку 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 30.05.1941 г.з г. Ржэў, Цьвярская вобл., Расея.

Фурык Сямён Васільявіч (в.Кулакі/Красіна), 1904 г. н., партызан, селянін, паступіў у атрад 30.08.1942 г., забіты 25.04.1943 г., пахаваны ў в. Савічы.

Фядарэнка (Фядарчэнка) Іван Рыгоравіч (в.Каласаўшчына), 1917 г. н., партызан, кам. адзяленьня, сялянін, паступіў у атрад 02.03.1942 г., загінуў 20.10.1942 г., пахаваны ў вёсцы, родныя жылі ў Альхоўскім (?) р-не, магчыма, Луганскай вобл., Украіна.

Фядзько (Фіцько) Ігнат Аляксандравіч (в.Выня), 1906 г. н., шэраговы, прызываўся 23.06.1941 г., прапаў бязь вестак па запісу ў кастрычніку 1944 г., родныя жылі ў в.Бабавенка.

Фянюк Іосіф Паўлавіч (в.Цімкавічы), 1903 г. н., мл. сяржант, прызываўся 12.11.1941 г. Талдыкорганскім РВК, Алмацінская вобл., Казахстан, памёр ад ранаў 26.08.1943 г., пахаваны ў г. Аляксеяўка, Белгарадская вобл., Расея, родныя жылі ў г. Менску.

Фяткевіч Дзьмітры Канстантынавіч (в.Язьвіны), 1921 г. н., прызываўся ў кастрычніку 1940 г. Слаўгарадскім (Прапойскім)РВК, Магілёўскай вобл., служыў у г. Санкт-Пецярбург (Ленінград), Расея, прапаў бязь вестак па запісу ў ліпені 1944 г., апошняя сувязь з роднымі ў траўні 1941 г.

Фяткевіч Уладзімір Міхайлавіч (в.Андросаўшчына), паводле «Памяці» — 1918 г. н., паводле «Мемарыялу» — 1921 г. н., шэраговы, шафёр, прызываўся ў 1939 г. н., прапаў бязь вестак па запісу ў жніўні 1945 г., апошняя сувязь з роднымі 04.05.1941 г. з г. Калуга, Расея.




kurjer.info • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Партнер проекта

Слуцкий дрожжевой завод