Алфавітны паказальнік імёнаў

Елін Зелік Еўнавіч (в.Грозава), 1916 г.н., ст. лейцянант, танкіст, памёр ад ранаў 08.01.1944г, пахаваны ў с. Агіяўка, Ружынскі р-н, Жытомірская вобл., Украіна.

Есіпавіч Сьцяпан Аляксандравіч (в.Садкі), 1905 г.н., ваентэхнік 1 рангу, загінуў 27.01.1945 г., пахаваны ў в. Мужцемс (?), верагодна, Гайкская гміна, Брацэнскі кр., Курзэмэ, Латвія.

Есіповіч Аляксандр Раманавіч (в.Бучаціна), 1902 г.н., шэраговы, прызываўся Смольнінскім (Цэнтральны р-н)РВК, г. Санкт-Пецярбург (Ленінград), Расея. Памёр ад ранаў 19.01.1942 г., пахаваны ў пас. Красная Слабада, г. Ламаносаў(Ораніенбаўм), зараз частка Санкт-Пецярбургу, родныя жылі ў г. Санкт-Пецярбург, Расея.

Есіповіч Васіль Васільявіч (в.Бучаціна), 1905 г.н., ст. сяржант, загінуў 17.03.1943 г., пахаваны ў с. Пратасава, Малаархангельскага р-на, Арлоўскай вобл., Расея.

Есьман Віктар (Вікеньці) Іосіфавіч (в.Дзярычына), 1914 г.н., шэраговы, прапаў бязь вестак па запісу ў лістападзе 1944 г., родныя жылі ў в. Комляўшчына, Морачскі с/с, Клецкага р-на.

Есьман Іван Канстантынавіч (в.Выгода), 1908 г.н., шэраговы, прызываўся ў чэрвені 1941 г., прапаў бязь вестак у студзені 1945 г.

Есьман Ігнат Васільявіч (в.Бучаціна), паводле «Памяці» — 1908 г.н., загінуў у 1945 г.

Есьман Міхаіл Канстантынавіч (в.Бучаціна), паводле «Памяці» — 1912 г.н., паводле «Мемарыялу» — 1910 г.н., шэраговы, забіты 14.02.1945 г., пахаваны ў г. Баграціёнаўск, Калінінградская вобл., Расея.

Есьманскі Данііл Мікалаявіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, 1891 г.н., тэхнік-інтэндант 1га рангу, у РККА з 1930 г., прапаў бязь вестак у 1941 г., родныя жылі ў Бязсонаўскім р-не, Пеньзянскай вобл., Расея.

Есьмантовіч Аляксандр Цімафеявіч (в.Семяжава), 1911 г.н., шэраговы, прызываўся ў чэрвені 1941 г., прапаў бязь вестак у ліпені 1941 г.

Есьмантовіч Іван Андрэявіч (в.Семяжава), 1926 г.н., шэраговы, памёр ад ранаў 24.01.1945 г., пахаваны ў пас. Пушкіна, Несьцяраўскага р-на, Калінінградскай вобл., Расея.

Есьманьтовіч Міхаіл Аляксандравіч (в.Семяжава), паводле «Памяці» — падпольшчык, загінуў у 1944 г.

Есьманьтовіч Міхаіл Паўлавіч (в.Ракіні), 1919 г.н., шэраговы, забіты 15.10.1942 г., пахаваны ў г. Ржэў, Цьвярская вобл., Расея.

Есьмантовіч Міхаіл Трафімавіч (в.Макраны/Красная Дубрава), паводле «Памяці» — 1917 г.н., паводле «Мемарыялу» — 1909 г.н., шэраговы, забіты 27.08.1944 г., пахаваны ў г. Каменчык (?), верагодна, Мазавецкае ваяв., Польшча.

Есьмантовіч Міхаіл Цімафеявіч (в.Семяжава), 1925 г.н., шэраговы, памёр 29.10.1944 г., пахаваны ў г. Рэчыца, Гомяльскай вобл.

Есьманчык Мікалай Васільявіч (в.Дзярычына), нар.15.07.1912г., шэраговы, прызываўся 27.03.1941 г., прапаў бязь вестак па запісу ў кастрычніку 1944 г., апошняя сувязь з роднымі ў чэрвені 1941 г з г. Беласток, Польшча. Па другіх зьвестках трапіў у палон 03.07.1941 г. у г. Дзяржынск, утрымліваўся ў Шталаг Х D (310), кам. Вітцэндорф, р-н Зольтаў-Фалінгбостэль, зям. Ніжняя Саксонія, Нямеччына. Памёр 20.01.1942 г., пахаваны-маг.69, кам. Хёршынг, акр. Лінц, зям. Верхняя Аўстрыя, Аўстрыя.

Ешман Аляксандр Аляксандравіч (в.Руднае), паводле «Памяці» — 1913 г.н., паводле «Мемарыялу» — 1912 г.н., шэраговы, прызываўся ў 1941 г., прапаў бязь вестак па запісу ў 1944 г.

Ешман Леанід Мікалаявіч (в.Руднае), 1926 г.н., шэраговы, памёр ад ранаў 05.02.1945 г., пахаваны ў пас. Нівянскае (Віттэнберг), Баграціёнаўскі р-н, Калінінградская вобл., Расея.

Ешман Мікалай Маркавіч (в.Руднае), 1902 г.н., шэраговы, прызываўся Яланскім (Вязаўскім) РВК, Валгаградскай вобл., Расея, памёр 12.07.1945 г., родныя жылі ў г. Любань.

Ешман Павял Паўлавіч (в.Руднае), паводле «Памяці» — 1919 г.н., паводле «Мемарыялу» — 1921 г.н., шэраговы, артылярыст, прызываўся ў красавіку 1941 г., служыў у г. Шаўляй, Літва, прапаў бязь вестак па запісу ў верасьні 1944 г., родныя жылі ў в. Скіп'яў.


Ёрш Аляксандр Іванавіч (в.Какорычы), паводле «Памяці» — 1918 г.н., паводле «Мемарыялу» — 1917 г.н., шэраговы, прызываўся ў 1940 г., прапаў бязь вестак па запісу ў снежні 1944 г., апошняя связь з роднымі 17.06.1941 г. з г. Віцябска.

Ёрш Васіль Пятровіч (в.Навасёлкі, Доктаравіцкі с/с), паводле «Памяці» — 1908 г.н., загінуў у 1943 г.

Ёрш Максім Сяргеявіч (в.Гразавок), паводле «Памяці» — 1903 г.н., паводле «Мемарыялу» — 1906 г.н., памёр ад ранаў 13.09.1944 г., пахавана ў г. Рэчыца, Гомяльская вобл.

Ёрш Рыгор Макаравіч (в.Гарнастаева), паводле «Памяці» — 1909 г.н., загінуў у Фінляндыі.

Ёрш Сямён Сямёнавіч (в.Гарнастаева), 1920 г.н., сяржант, танкіст, прапаў бязь вестак.




kurjer.info • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Партнер проекта

Слуцкий дрожжевой завод