Алфавітны паказальнік імёнаў

Онгейберг Янкяль Мотлавіч (г.Капыль), 1918 г.н., прызываўся ў 1940 г. ў г. Менску, загінуў, магчыма, Онгейберг Якаў Мацьвеявіч, 1918 г.н., нар. у в.Чапліцы, Рачковічскі с/с, Слуцкага р-на, шэраговы, забіты 01.12.1941 г.-ВМП.

Орэдэраў Іван Раманавіч (в.Адампольле/Калінаўка, Сл.-Кучынскі с/с), 1918 г.н., шэраговы, танкіст, прызываўся ў 1940 г., прапаў бязь вестак па запісу ў ліпені 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 23.06.1941 г.

Осіпаў Аляксандр Якаўлявіч (г.Капыль), нар. у в. Яльцоўка (?), Іскіцімскі р-н, Новасібірскай вобл., Расея, у 1918 г., шэраговы, прызываўся ў 1939 г., прапаў бязь вестак па запісу ў лістападзе 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 15.06.1941 г. з г. Пенза, Расея.

Осьвецімскі Уладзімір Іванавіч (в.Грозава), нар. у в. Старына, Слуцкага р-на ў 1915 г., лейцянант, палітрук, пызываўся ў 1939 г., памёр ад ранаў 13.03.1843 г., пахаваны ў г. Колпіна, Санкт-Пецярбург, Расея.

Оськін Іван Васільявіч, дакладнае месца жыхарства ў Капыльскім раёне невядома, нар. у г. Серпухаў, Маскоўскай вобл., Расея, у 1898 г., шэраговы, прызываўся ў чэрвені 1941 г., прапаў бязь вестак у ліпені 1941 г., апошняя сувязь з роднымі 31.06.1941 г., родныя жылі ў в. Бальшая Звераўка, Токараўскі р-н, Тамбоўская вобл., Расея.

Очкас Андрэй Дзьмітрыявіч (в.Рымашы), паводле «Памяці» — 1921 г.н., загінуў у 1945 г.

Очкас Канстантын Вікеньцьявіч (в.Оступ), 1900 г.н., шэраговы, прызываўся ў верасьні 1942 г. Алданскім РВК, рэсп. Саха (Якуція), Расея, прапаў бязь вестак па запісу ў сакавіку 1944 г., апошняя сувязь з роднымі 08.01.1944 г., родныя жылі ў г. Алдан, рэсп. Саха, Расея.





kurjer.info • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Партнер проекта

Слуцкий дрожжевой завод