«Беларускі сямейны альбом» выклаў фота вяселля ў Слуцкім раёне пачатку 50-х гадоў

0

Праект «Беларускі сямейны альбом» набыў у калекцыянера фотаздымак, які зроблены ў Слуцкім раёне ў пачатку 50-х гадоў. На фота — вяселле. Больш нічога невядома.

«Беларускі сямейны альбом» выклаў фота вяселля ў Слуцкім раёне пачатку 50-ых гадоў
Фота: «Беларускі сямейны альбом»
«У нас сёння цудоўнае фота вяселля ў Слуцкім раёне! Якая вялікая сям’я, якая нявеста! І які сур’ёзны жаніх!» — такі подпіс да фота зрабіў «Беларускі сямейны альбом» у сваім Instagram.

Магчыма, хто-небудзь пазнаў сябе на фота з вяселля або ведае пра гэтых людзей. Пісаць можна на старонку праекта ў Instagram або на адрас электроннай пошты: studio.inntech@gmail.com.

Нагадаем, што ў верасні гэтага года ў Instagram стартаваў праект «Беларускі сямейны альбом», які распавядае пра лёсы людзей са старых здымкаў. Аўтары ініцыятывы збіраюць фотаздымкі, якія зроблены да 1960 года. Да іх у рукі трапіла фота са Слуцка. На здымку намаляваны чатыры дзяўчынкі. З адваротнага боку — подпіс на беларускай мове і дата ад сакавіка 1932 года.

«Беларускі сямейны альбом» удзячны случчанам, якія адгукнуліся на першую публікацыю. Шмат хто звяртаўся з парадамі, як лепш знайсці звесткі пра дзяўчынак.

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.