Напярэдадні Новага года Слуцкі райвыканкам праз сродкі масавай інфармацыі нашага раёна адрасаваў віншаванні жыхарам Случчыны. «Кур'ер» таксама атрымаў такі ліст і прапануе яго ўвазе сваіх чытачоў.

«Паважаныя жыхары Случчыны! Шаноўныя сябры!

Реклама

Прыміце шчырыя, сардэчныя віншаванні са светлымі святамі - Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.

Як заўсёды, мы чакаем іх з хваляваннем, загадваем жаданні, дорым адзін аднаму падарункі. Радуемся цудоўнай традыцыі сустракаць іх у сям'і, з роднымі і сябрамі. Атмасфера дабра, увагі і мудрасці сагравае нашы сэрцы, адкрывае іх для высакародных спраў, дае надзею на выкананне запаветных жаданняў і рэалізацыю намечаных планаў.

У гэтыя перадсвяточныя дні кожны з нас узгадвае самыя яскравыя імгненні адыходзячага года, асэнсоўвае перажытае, настройваецца на лепшае.

2019 год мы праводзім з добрымі пачуццямі. Ён быў для нашага раёна ўдалым і дынамічным, многае з таго, што было задумана, стала рэальнасцю. Мы будавалі новае жыллё, развівалі дарожна-транспартную інфраструктуру, рэалізоўвалі важныя праекты.

Нам ёсць чым ганарыцца. Радуюць дасягненні случчан на хлебнай ніве: раён заняў першае месца ў вобласці і трэцяе ў рэспубліцы па валавой вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур, другі вынік у Мінскай вобласці - па валавому збору цукровых буракоў. У 2019 годзе атрыманы рэкордны валавы намалот масла насення рапсу — па вытворчасці гэтай культуры Слуцкі раён з’яўляецца лідарам у краіне.

Прадпрыемствамі і арганізацыямі рэгіёна павялічаны экспартныя пастаўкі тавараў у 1,6 раза і ў 2 разы — экспарт паслуг.

Важкі ўклад у развіццё эканомікі раёна ўнесены прамысловымі прадпрыемствамі, забяспечаны прырост аб’ёму вытворчасці прадукцыі на 10,5%.

Прадукцыю нашых прадпрыемстваў ведаюць на рынку, яна неаднаразова адзначана дыпломамі і ўзнагародамі прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

«Усе гэтыя вынікі дасягнуты дзякуючы вам...» Віншаванне ад Андрэя Янчэўскага, старшыні Слуцкага райвыканкама
Андрэй Янчэўскі, старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта. Фота: Слуцкі райвыканкам
Палепшылі жыллёвыя ўмовы 155 мнагадзетных сем’яў, завершана будаўніцтва двух шматкватэрных жылых дамоў.

Адна з прыярытэтных задач, якая стаіць сёння — якасць вады. У гэтым годзе на Случчыне ўведзены 7 станцый абезжалезвання вады. Гэта работа будзе працягнута і надалей.

Вялікая ўвага ў 2019 годзе была накіравана на мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, на падтрымку сацыяльнай сферы. За сродкі раённага і абласнога бюджэту набыта відэалапараскапічнае абсталяванне для хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца», абноўленым пасля рамонту сустрэў сваіх пацыентаў Прашчыцкі ФАП. Завяршылася будаўніцтва стадыёна па тэхнічных відах спорту ДТСААФ. Зусім хутка прыме першых гасцей краязнаўчы музей.

Усе гэтыя вынікі дасягнуты дзякуючы вам, паважаныя працаўнікі Случчыны, дзякуючы вашай зладжанай і напружанай працы. Прычым, годны ўклад робіць як старэйшае пакаленне таленавітых майстроў, так і крэатыўная моладзь, якія ўслаўляюць раён на форумах самага высокага ўзроўню.

Прыемна, што сярод пераможцаў і прызёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў былі нашы землякі: Анастасія Мірончык-Іванова, Карына Ярмаленка, Аляксандр Васілеўскі, якія пачыналі свой шлях у вялікі спорт са Случчыны.

Цудоўны, варты пераймання прыклад міласэрнасці і спагадлівасці дэманструюць Ларыса Фёдарава — пераможца абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы сацыяльны работнік», Валерыя Паўлюкевіч (навучэнка сярэдняй школы № 5) — лепшы валанцёр Мінскай вобласці.

Ганаровае званне «Вучань года Мінскай вобласці-2019» у накірунку «Праектная дзейнасць» прысуджана вучню 11 класа сярэдняй школы № 11 Артуру Царыковічу, сем навучэнцаў прэміраваны Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Мы ганарымся Вамі і Вашымі дасягненнямі!

Адыходзячы год быў багаты на цікавыя, значныя падзеі. Адной з такіх стала святкаванне 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 2020 годзе краіна будзе святкаваць 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівая падтрымка, клопат і ўвага, як і раней, будуць аказаны нашым дарагім ветэранам.

Заўсёды хочацца прадбачыць, якім будзе надыходзячы год. Напэўна, гэта шмат у чым залежыць ад нас саміх. Нам трэба будзе ўвасобіць у жыццё шмат планаў і праектаў. Для дасягнення пастаўленых задач спатрэбяцца энергія, мэтанакіраванасць і адданасць справе, якія паслужаць падмуркам таму, што ўсё задуманае спраўдзіцца.

Дарагія сябры!

Ад усёй душы жадаю сустрэць Новы год і Нараджэнне Хрыстова ва ўзнёслым настроі, са светлымі намерамі і добрымі пачуццямі.

Жадаю, каб кожны з Вас дасягнуў поспеху ў сваёй справе. Каб у кожнай сям'і быў дабрабыт і ўтульнасць. Каб былі здаровыя Вашы родныя і блізкія. Каб радасць прыходзіла ў Вашы дамы і ў будні, і ў святы.

Няхай калегі, сябры, любімыя людзі радуюць Вас сваім разуменнем і падтрымкай, надзейным плячом і добрай парадай.

Жадаю моцнага здароўя і дабрабыту, міру і згоды, новых поспехаў, яркіх перамог і здзяйсненняў!

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта А. У. Янчэўскі".

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
It is 2015
It is 2015
30 декабря 2019 00:24

Дзякуй! Дзякуй!И вам самага лепшага у жыцци. Як кажа мая цёшча:"а табе больше чем каму"