Новы год 125 дзяцей-сірот з Салігорскага раёна сустрэнуць у сем’ях

0
Новы год 125 дзяцей-сірот з Салігорскага раёна сустрэнуць у сем'ях
Фота: pixabay.com

У 2018 годзе ў Салігорскім раёне выявілі 27 дзяцей-сірот, у 2019 годзе — 18. Усе яны ўжо набылі сем'і, як і іншыя дзеці, якія яшчэ раней пазбавіліся родных бацькоў. Пра гэта расказала карэспандэнту «ІК» Алена Грынюк, кіраўнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы Салігорскага райвыканкама.

«Бацькі гэтых дзяцей пазбаўлены бацькоўскіх правоў за антысацыяльныя паводзіны: у большасці яны алкаголікі ці наркаманы. Наша служба шмат зрабіла для таго, каб усе дзеці выхоўваліся і раслі з бацькамі, але рэальнасць бывае ўсякай», — расказала Алена Грынюк.

Дзяцей, якія зрабіліся сіротамі пры жывых бацьках, у Салігорскім раёне не напраўляюць у інтэрнаты. Яны трапляюць адразу ці ў сем'і, ці ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу — па сутнасці, гэта тыя ж мнагадзетныя сем'і.

Реклама
  • У дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў вёсках Краснадворцы і Вялічкавічы падрастаюць 13 дзяцей;
  • у 33 прыёмных сем’ях выхоўваецца 51 дзіця;
  • у 129 апекунскіх сем’ях расце 151 дзіця.

Ёсць выпадкі, калі бацькам улада дазваляе вярнуцца да сямейных адносін, але такіх вельмі мала. Так, у 2018 годзе адрадзіліся сямейныя адносіны ў двух бацькоў да 4-х дзяцей. У 2019 годзе 5 бацькоў вярнулі 9 дзяцей.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии