З Нараджэннем Хрыстовым

0
З Нараджэннем Хрыстовым, Слуцк

Езус Хрыстус нарадзіўся ў Бэтлееме больш за 2000 гадоў таму. Гэту важную гістарычную падзею мы ўзгадваем кожны год.

Хрыстус-Месія прыйшоў на свет, каб асвятліць цемру святлом, распаліць агонь любові і прынесці вызваленне ад няволі граху. Езус, спрадвечнае слова, пасяліўся паміж нас. І так, як стагоддзі таму, Ён сёння прагне нарадзіцца і жыць у тваім і маім сэрцы.

Ці знойдзе Езус месца ў нашых сэрцах? Святая Маці Тэрэза з Калькуты пакінула нам цудоўныя словы: «Кожны раз, калі ўсміхаешся да свайго бліжняга і выцягваеш да яго руку, — ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі замаўкаеш, каб выслухаць, — ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі даеш надзею тым, хто засмучаны, — ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі з пакорай прызнаешся ў сваіх слабасцях, — ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі дазваляеш, каб Бог любіў праз Цябе іншых людзей, — ёсць Божае Нараджэнне!»

Реклама

Няхай Езус Хрыстус нараджаецца, жыве і дзейнічае ў нашым штодзённым жыцці і дапамагае нам быць добрымі і любіць Бога і бліжніх!

Жадаем усім жыхарам горада і раёна супакою, дабра, радасці! Няхай Добры Бог благаслаўляе кожны дзень Новага 2020 года і асвячае сваёй ласкай!

Запрашаем на Святую імшу:

  • 24 снежня — 24.00
  • 25 снежня — 15.00
  • 26 снежня — 18.00

Настаяцель касцёла святога Антонія а. Аляксей і парафіяне

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии