Таварыства беларускай мовы запрашае случчан на сустрэчу з бардам Сяргеем Чарняком з Ліды. Мерапрыемства адбудзецца ў панядзелак, 23 снежня, у 18.00.
Аб гэтым «Кур’еру» паведаміла Зінаіда Цімошак, старшыня Слуцкай філіі ТБМ.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве падчас рэгістрацыі па тэлефонах: (8029) 364 42 60, (8029) 774 94 60.