Мінскі аблвыканкам дазволіў Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага збройнага чыну, паведамляе «Радыё Рацыя».
Адзначэнне адбудзецца ў нядзелю, 1 снежня, у некалькіх населеных пунктах Мінскай вобласці:
- У мястэчку Грозава (Капыльскі раён) мітынг адбудзецца з 11.00 да 11.40, у Семежава — з 12.00 да 13.00.
- У мястэчку Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) — з 13.30 да 14.30.
- У Слуцку асноўная частка мерапрыемства (мітынг) адбудзецца з 15.00 да 16.30.
Аб гэтым распавёў Юрась Беленькі, намеснік старшыні партыі.
Па яго словах, ушанаванне паўстанцаў з’яўляецца традыцыйным мерапрыемствам, якое Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ праводзіць ужо шмат гадоў.
Раней: 99 лет Слуцкому восстанию. Хроника событий
Амельковичу на броневик для выступления денег выделили?