Пахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. Дзе глядзець трансляцыю

0
Пахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. Дзе глядзець трансляцыю
Кастусь Каліноўскі. Фота: WikimediaCommons

У пятніцу, 22 лістапада, а 10.00 паводле менскага часу «Белсат» плануе пачаць шматгадзінную наўпроставую трансляцыю пахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863−1864 гг.

Цэнтрам жывога эфіру ў літоўскай сталіцы будзе мабільная студыя на Катэдральнай плошчы. Туды для каментавання цырымоніі «Белсат» запросіць найлепшых гісторыкаў ды грамадскіх лідараў.

Эфір распачнецца прэм’ерай відэакліпу на песню Лявона Вольскага «Калі ідуць на абардаж» на верш Уладзіміра Караткевіча «Павешаным 1863 года».

Реклама

Акрамя гэтага, журналісты будуць працаваць на вуліцах Вільні. Журналісты будуць сачыць за ўсім, што адбываецца падчас цырымоніі, пачынаючы ад грамадскага развітання ў Катэдральным касцёле Святых Станіслава і Уладзіслава. Пазней разам з удзельнікамі пахавальнай працэсіі журналісты пройдуць ад касцёлу праз Вострую браму да могілак Росы, дзе ў капліцы і знойдуць спачын 20 паўстанцаў.

Выступы кіраўнікоў дзяржаваў, каментары на польскай і літоўскай мовах у эфіры прагучаць у перакладзе на беларускую. Імшу ў касцёле будзе каментаваць беларускі рымска-каталіцкі святар.

Глядзіце 22 лістапада ў эфіры на YouTube — https://www.youtube.com/watch?v=54CHW0qD-S4

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии