22 лістапада 2019 года ў 10.00 плануе пачаць шматгадзінную наўпроставую трансляцыю пахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863–1864 гг.
Цэнтрам жывога эфіру ў літоўскай сталіцы будзе нашая мабільная студыя на Катэдральнай плошчы. Туды для каментавання цырымоніі мы запросім найлепшых гісторыкаў ды грамадскіх лідараў.
Эфір распачнецца прэм’ерай відэакліпу на песню Лявона Вольскага «Калі ідуць на абардаж» на верш Уладзіміра Караткевіча «Павешаным 1863 года».
Акрамя гэтага, журналісты будуць працаваць на вуліцах Вільні і сачыць за ўсім, што адбываецца падчас цырымоніі, пачынаючы ад грамадскага развітання ў Катэдральным касцёле Святых Станіслава і Уладзіслава. Пазней разам з удзельнікамі пахавальнай працэсіі яны пройдуць ад касцёлу праз Вострую браму да могілак Росы, дзе ў капліцы і знойдуць спачын 20 паўстанцаў.
Выступы кіраўнікоў дзяржаваў, каментары на польскай і літоўскай мовах у эфіры прагучаць у перакладзе на беларускую. Імшу ў касцёле будзе каментаваць беларускі рымска-каталіцкі святар.