Ёсць свабодныя месцы на экскурсію ў музей Кузьмы Чорнага

0

Таварыства беларускай мовы арганізуе аўтобусную экскурсію ў музей беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (вёска Цімкавічы). Паездка адбудзецца 20 лістапада ў другой палове дня.

Ёсць свабодныя месцы. Кантактны тэлефон: (8029) 364 42 60; (8029) 774 94 60.

ДАВЕДКА. Кузьма Чорны першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920 годзе. У 1925 выйшлі першыя кнігі — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». Працаваў над раманамі «Вялікі дзень» (1941—1944), «Пошукі будучыні» (1943), «Млечны Шлях» (1944), аповесцямі (засталіся незакончанымі) «Скіп'ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». Апошнія творы пісьменніка доўгія гады заставаліся ў рукапісах. У гады Вялікай Айчыннай вайны выйшлі зборнікі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942) і апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945).

Реклама
Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.