Андрэй Палуда: «Важна паказаць, што праблема смяротнага пакарання неабыякавая грамадству»

0

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі ўжо ў сёмы раз пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання, асноўным лозунгам якога стане «Правасуддзе без забойства». Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» і арганізатар Тыдня, распавядае, якія мерапрыемствы плануецца правесці ў гэтым годзе, і заклікае ўсіх жадаючых далучацца да актыўнасцяў у межах Тыдня.

Адкрые Тыдзень супраць смяротнага пакарання традыцыйны фестываль «Рок за жыццё». 5 кастрычніка адбудзецца канцэрт у Мінску, а 6 кастрычніка — у Магілёве. У фестывалі прымуць удзел папулярныя рок-гурты, якія падтрымліваюць ідэю ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне: Крама, Nizkiz, «Петля пристрастия», «Разбітае сэрца пацана», Re1ikt, Luty Sakavik.

Андрэй Палуда: «Важна паказаць, што праблема смяротнага пакарання неабыякавая грамадству», Слуцк
Фота: «Вясна»
Як і ў папярэднія гады, праваабаронцы выйдуць на вуліцы гарадоў, каб распаўсюдзіць спецыяльны выпуск газеты «Народная воля», які будзе прысвечаны праблеме смяротнага пакарання.

Реклама

Акрамя гэтага, у Мінску і ў іншых гарадах краіны адбудзецца шмат асветніцкіх мерапрыемстваў на тэму смяротнага пакарання. Вось толькі няпоўны спіс:

  • Сумесныя мерапрыемствы з фестывалем дакументальнага кіно Watch Docs;
  • Правядзенне гульняў жывога дзеяння (ларпаў) на тэму смяротнага пакарання разам з «Жывой бібліятэкай»;
  • Мерапрыемствы з удзелам амбасадаў;
  • Адукацыйныя мерапрыемствы на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»;
  • Мерапрыемства разам з Беларускім ПЭН-цэнтрам;
  • Моладзевыя дэбаты «ДысКУТ» на тэму смяротнага пакарання.
Андрэй Палуда: «Важна паказаць, што праблема смяротнага пакарання неабыякавая грамадству», Слуцк
Фота: «Вясна»
Андрэй Палуда адзначае, што вельмі важна цягам Тыдня паказаць, што грамадзянскай супольнасці сапраўды неабыякава праблема існавання ў Беларусі смяротнага пакарання:

«Мы вітаем любыя арганізацыі і ініцыятывы з ўсіх куткоў краіны, якія гатовыя далучыцца да Тыдня і праводзіць у яго межах свае адукацыйна-асветніцкія і іншыя мерапрыемствы. Калі ў кагосьці ёсць уласныя ідэі ці ёсць жаданне правесці нейкае мерапрыемства, напрыклад, дыскусію ў навучальнай установе па тэме смяротнага пакарання, і патрэбна дапамога ці кансультацыя экспертаў, то смела можна звяртацца да нас. Таксама кожны з нас можа зрабіць самыя простыя рэчы: распаўсюджваць петыцыю за адмену смяротнага пакарання, публікаваць пасты ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #DeathPenalty #AbolitionNow #We4Life2019. Мы будзем вельмі ўдзячны, бо гэта таксама добры ўнёсак у агульную справу».

Праваабарончы цэнтр «Вясна» запрашае ўсе праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы далучацца да правядзення мерапрыемстваў у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які арганізуе кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання». Каб атрымаць кансультацыю для вашага мерапрыемства і па іншых пытыннях супрацоўніцтва просім звяртацца на E-mail: viasna@spring96.org.

Поўная праграма Тыдня супраць смяротнага пакарання, а таксама афішы асобных мерапрыемстваў будуць апублікаваныя на сайце spring96.org, у сацыяльных сетках: facebook, twitter, Вконтакте, Telegram.


Першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр «Вясна» правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии