«Прафесія хлебароба выбрала мяне». Як 30 гадоў працаваць у калгасе, калі нават муж уцёк у лясніцтва

1
«Прафесія хлебароба выбрала мяне». Як 30 гадоў працаваць у калгасе, калі нават муж уцёк у лясніцтва
Брыгадзір паляводчай брыгады Ірына Хоміч. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Реклама

На выездзе з вёскі Гоцк абганяю моладзь, якая купкамі пакідала вёску, кіравалася ў бок мясцовага возера. Гэта не дзіва, бо стаіць спёка. На возеры прахалода.

Спытаўся ў малых дзяцей, яшчэ школьнікаў, якую прафесію будуць выбіраць пасля школы. Ні адзін з хлапчукоў не сказаў, што будзе механізатарам ці другім спецыялістам на сяльгасніве. Праўда, вучань сёмага класа сказаў: «Вывучуся на лясніка і вярнуся ў родную вёску».

Дарослыя дзяўчаты ўсміхнуліся, калі гаворка пайшла пра жыццё ў вёсцы. Адна з іх працуе ў Мінску, другая — у Салігорску. Прыехалі к бацькам па вясковае сала. Добра і на тым, што працуюць.

Ад возера дарога вяла мяне на поле, дзе ў гэты час павінны працаваць 6 камбайнаў. Там я павінен сустрэцца з брыгадзірам паляводчаскай брыгады Ірынай Хоміч.

Реклама

Поле па сучасным меркам не надта вялікае, прыкладна каля 40 га. Асаблівасць яго ў тым, што к полю кругом прыступае лес. Таму на полі ні ветрыка, і адчуваеш сябе, як на патэльні. Страшна падумаць, як адчуваюць сябе камбайнёры. Тут і адбылася наша сустрэча.

«Прафесія хлебароба выбрала мяне». Як 30 гадоў працаваць у калгасе, калі нават муж уцёк у лясніцтва
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Загарэлы твар і рукі ад штодзённай такой працы, яна гаспадыняй адчувала сябе на полі, праходзіла і правярала якасць абмалоту. Камбайны адзін за другім са страшным гулам праходзілі міма. Мне неяк стала шкада брыгадзіршу: дадому вернецца, калі сцямнее, там чакаюць дзеці і муж.

«Чаму выбралі прафесію хлебароба?», — спытаўся, каб пачаць размову. У адказ пачуў: «Прафесія хлебароба выбрала мяне». Я сам калісьці быў спецыялістам сельскай гаспадаркі, таму засталося толькі ўсміхнуцца.

«У калгас працаваць пайшла пасля школы. Скончыла 10 класаў і засталася ў вёсцы. Мой рабочы стаж пачаўся з 1989 года. Апошнія 10 гадоў працую брыгадзірам. Раней мой муж працаваў аграномам, але не вытрымаў, уцёк працаваць у лясніцтва. А мне ўцякаць няма куды, я прырасла да сваёй зямлі. Хлеба лёгкага ні адзін год не бывае, — распавядае Ірына Хоміч.

Вось і ў гэтым годзе ў патрэбны час не было дажджу, і зерне не зусім добра налілося, але ўраджай не дрэнны — 25−28 цэнтнераў з аднаго га. І гэты ураджай трэба выхапіць у сухі дзень. Уся надзея на камбайнёраў, як у баю на танкістаў. Такія людзі не падводзяць. Вунь працуе на новым камбайне Фёдар Філіпавіч Валасевіч. Перасесці на новы камбайн, што атрымаць узнагароду. Узнагароды чалавеку за проста так не даюць. Працавітыя нашы людзі!".

«Прафесія хлебароба выбрала мяне». Як 30 гадоў працаваць у калгасе, калі нават муж уцёк у лясніцтва
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Вярнуўся ў горад, а ноччу праснуўся, бо ў вокны барабаніў дождж.

Реклама

1
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Авторы комментариев
Nikolas

Цікава.а зараз Гоцк у радыёактыўнай зоне? Гоцк і суседнія Пузічы былі ў радыёктыўнай зоне ў 90-х, потым Пузічы зрабілі «чыстымі».А дазіметр паказваў перавышэнне фону ў сене. бо там многа пылу, пад сцёкамі з хат. Лясы вакол з папярэджаваннем аб радыяйыйным кантролі.Гэта так званая мікашэвічская пляма, найбольшае забруджванне ў вёсцы Гаўрыльчіцы ў Салігорскім раёне.