Як «Рэгіянальная газета» зладзіла роварнае свята ў Вілейцы

Як «Рэгіянальная газета» зладзіла роварнае свята ў Вілейцы
Фота ўдзельнікаў фэста

Сёлета ўпершыню рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты» зладзіла фэст RHBYrovarFEST для веласіпедыстаў і ўсіх, хто сімпатызуе актыўнаму ладу жыцця. Майстар-клас, квэст, пікнік прайшлі 14 ліпеня ў Вілейцы.


На свята сабралася больш за 30 чалавек з Вілейкі, Маладзечна і Мінска. Большасць была на веласіпедах. Некаторыя ўдзельнічалі пешшу.

Спачатку для веласіпедыстаў правёў майстар-клас прадстаўнік Мінскага роварнага таварыства Дзмітрый. Ён распавёў прысутным, якія меры неабходна прымаць, каб жалезны конь як мага даўжэй быў у добрым стане.

Як «Рэгіянальная газета» зладзіла роварнае свята ў Вілейцы
Як з дапамогай зубачысткі ўтрымаць два відэльцы? А вось так!

Былі нават эксперыменты

Пасля госці падзяліліся на тры каманды — тры веласіпедныя і адну пешаходную. Гульцы атрымлівалі карткі з заданнямі, выконваючы якія праходзілі свой маршрут.

Реклама

Сярод картак былі шыфры, крыжаванкі, асацыяцыі, хімічныя загадкі, размалёўкі, зрабіць фота на фоне таго ці іншага аб’екта і іншыя заданні. Некаторыя прайшлі ўвесь патрэбны маршрут. А некаторыя каманды адолелі толькі частку заданняў.

Самы гарачы бой паміж удзельнікамі адбыўся на фінішы. Аказалася, што ва ўсіх не хапае нейкіх заданняў, і ўсё кінуліся іх дарабляць.

Пасля арганізатары правяралі, ці ўсе зрабілі заданні правільна і сумленна. Найменшы маршрут прайшла каманда «Сінія сандалі» і атрымалі вядзёрка вілейскіх вішань.

Каманды «Спектр» і «Метэаролагі» набралі аднолькавы маршрут. Таму пазіцыі паміж імі вызначаў апошні іспыт — яны мусілі выканаць заданне, якое не зрабілі падчас квэста. Для эксперымента атрымалі па паветраным шарыку з содай і бутэлечцы з воцатам. Неабходна было надзьмуць шар пры дапамозе хімічнай рэакцыі.

Як «Рэгіянальная газета» зладзіла роварнае свята ў Вілейцы

«Метэаролагі» выканалі заданне няправільна — налілі воцат у шар. «Спектр» жа зрабілі ўсё як трэба — калі соду перасыпаеш у бутэльку, газ ад рэакцыі надзімае шар. Менавіта яны і сталі пераможцамі сярод каманд веласіпедыстаў. Абедзьве каманды атрымалі кошыкі фруктаў.

Але найбольш адказнай і хуткай камандай на квэсце аказаліся «Лаўцы пешаходы», за што і атрымалі самы вялікі кошык фруктаў.

Супер-пытанне

Апошняя загадка была для ўсіх удзельнікаў адна — хто першы здагадаецца, той і атрымае персанальны прыз. Як назвалі вынаходніцтва Джона Кемпа Старлі, які стварыў першы веласіпед сучаснага тыпу, што у перакладзе значыць «вандроўнік»? На пытанне адразу ж адказаў Максім Петрыкевіч: «rover».

Максім атрымаў у падарунак ліхтарыкі для веласіпеда.

Як «Рэгіянальная газета» зладзіла роварнае свята ў Вілейцы
Максім Петрыкевіч (справа) і Георгі Камароў.

Прыемны час

Пасля ўзнагароджання госці частаваліся дамашнім ліманадам і бутэрбродамі пад музыку. Для пікніка мы прасілі ўдзельнікаў захапіць свой кубак, каб не забруджваць прыроду аднаразовым пластыкавым посудам.

Як «Рэгіянальная газета» зладзіла роварнае свята ў Вілейцы
Каманда «Лаўцы пешаходы» стала пераможцай квэста.
Удзельнікі дзякавалі за магчымаць займальна правесці час на свежым паветры і папрасілі неўзабаве паўтарыць нешта падобнае.

— Квэст аказаўся прыкольны, — падзяліўся Максім Пертыкевіч. — На некаторых заданнях мы затупілі, не ведалі камандай, што рабіць.

Вельмі парадаваў індывідуальны прыз. Ніколі не купляў ліхтарыкі. Цяпер яны будуць на маім старэнькім веліку з налепкай «Рэгіянальная газета» на раме.

Вось які водгук мы атрымалі ад удзельніка ініцыятывы «Планета навуковых цудаў» Вольгі Шостак:

— Вялікі дзякуй «Рэгіянальнай газеце» за выдатную арганізацыю і правядзенне ў Вілейцы RHBYrovarFEST — фэста для веласіпедыстаў і аматараў актыўнага лада жыцця. Удзельнікі «Планеты навуковых цудаў» з задавальненнем прынялі ўдзел у фэсце і былі прыемна здзіўленыя заданнямі квэста. Два з іх — гэта правядзенне займальных вопытаў.

Квэст дапамог па-новаму паглядзець на Вілейку і яе славутасці. Майстар-клас пераканаў, што трэба вучыць фізіку, каб лепш клапаціцца пра свой веласіпед і разумець, як працуюць яго механічныя часткі.

Каманда «Лаўцы пешаходы» стала пераможцай квэста.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии