Глыбока смуткуем. Памёр галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук

0
Глыбока смуткуем. Памёр галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук, Слуцк
Віктар Валадашчук. Фота: «Радыё Свабода»

На 62-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр журналіст, заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай «Газеты Слонімскай», адзін з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку Беларусі Віктар Валадашчук.

Спадар Віктар кіраваў газетай ад года яе заснавання — 1997, быў паплечнікам усіх незалежных журналістаў Беларусі, паведамляе сайт baj.by.

Реклама

Калектыў «Кур’ера» разам з калегамі смуткуе з прычыны заўчаснага сыходу Віктара Валадашчука і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии