Слуцкі пояс у выкананні мастачкі на адной з выставаў у Мінску. Фотафакт, Слуцк
Такім слуцкі пояс прадставіла наведвальнікам выставы мастачка Алена Шаціла. Твор выкананы акрылам на ільняным палатне. Фота: Сяржук Кійко
Реклама

Зараз у Мінску праходзіць фестываль мастацтва ARTMinsk-2019. Пад мастацкія працы задзейнічана шмат пляцовак. Бадай, самая вялікая выстава ў межах фестывалю месціцца ў Палацы мастацтваў. Менавіта там і знаходзіцца «Слуцкі пояс».

Слуцкі пояс у выкананні мастачкі на адной з выставаў у Мінску. Фотафакт, Слуцк

Слуцкі пояс у выкананні мастачкі на адной з выставаў у Мінску. Фотафакт, Слуцк

Реклама

Цікавым таксама з’яўляецца суседства са слуцкім поясам. Справа знаходзіцца карціна эратычнага зместу. Калі сфакусіраваць зрок і адысці далей, то заўважным стане жаночае цела.

Слуцкі пояс у выкананні мастачкі на адной з выставаў у Мінску. Фотафакт, Слуцк

А вось насупраць вісіць інсталяцыя мастака Сяргея Белаокага. Пяць шкляных копій супрацьударнага шчыта «Вітраж-АТ», які звычайна выкарыстоўваецца міліцыяй пры разгонах вулічных акцый і пратэстаў. Адзін шчыт сімвалічна разбіты.

Слуцкі пояс у выкананні мастачкі на адной з выставаў у Мінску. Фотафакт, Слуцк

Такім чынам, частка «Слуцкага пояса» адлюстроўваецца ў шчыце, быццам нацыянальны беларускі сцяг з боку пратэстоўцаў. Невядома, канешне, ці гэта выпадкова атрымалася так, ці зроблена наўмысна арганізатарамі экспазіцыі.

Наведаць выставу будзе магчыма да 30 чэрвеня.

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.