Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Расклад набажэнстваў у Слуцкім касцёле

0

«Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас, таму будзем святкаваць у Пану» (1 Кар 5, 7−8).

Урачыстасць Змёртвых­паўстання Пана Езуса Хрыста — гэта свята перамогі жыцця над смерцю, свята перамо­гі Божай ласкі над грахом. Езус Хрыстус праз смерць на крыжы і ўваскрасенне адчыніў нам брамы Неба і нястомна адорвае нас ласкай збаўлення. Як больш за дзве тысячы гадоў таму Уваскрослы Езус кажа сёння да кож­нага з нас: «Спакой вам!» (пар. Лк. 24, 36). Няхай Божы спакой напаўняе нашыя сэрцы, нашыя сем'і, нашыя дамы і наш горад. Жадаем Вам моцнай веры, непахіснай надзеі і гарачай любові. Няхай Уваскрослы Хрыс­тос пера­мя­няе смутак у ра­дасць, дае сілы паўста­ваць з граху да новага жыцця ў Божай ласцы і асвячае кожны дзень Вашага жыцця!

Парафіяне касцёла св. Антонія Слуцк

Реклама

Асвячэнне ежы будзе ў суботу ў 8.00, 12.00, 15.00, 21.00 пасля Святой Імшы.
Парадак набажэнстваў у касцёле святога Антонія:
20.04 (субота) — Святая Імша (пасля Святой Імшы будзе начное чуванне) — 21.00−22.00.
21.04 (нядзеля) — Святая Імша ў 6.00 і ў 15.00.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии