У Слуцку адбылася чарговая пешая вандроўка па горадзе-прывідзе

5
У Слуцку адбылася чарговая пешая вандроўка па гораду-прывіду, Слуцк
Реклама

Слуцкае таварыства беларускай мовы арганізавала 14 красавіка гісторыка-краязнаўчую пешую вандроўку па вуліцы Віленскай.

29 чалавек на працягу гадзіны вандравалі па Віленскай вуліцы, слухалі на роднай мове расповеды мясцовага краязнаўцы Ігара Ціткоўскага і спрабавалі сабе ўявіць зусім іншы горад — горад, які знік амаль бясследна.

Ад былой галоўнай вуліцы горада — вуліцы Віленскай — засталася адна толькі назва, ды і сама вуліца ў савецкія часы таксама змясцілася з таго месца, дзе знаходзілася раней. Апошні двухпавярховы дом дарэвалюцыйнай забудовы быў знішчаны напрыканцы 2018 года.

Реклама

У Слуцку адбылася чарговая пешая вандроўка па гораду-прывіду, Слуцк

Гісторыя ж гэтых мясцін вельмі багатая, бо з трох слуцкіх манастыроў два (Ільінскі і Прэабражэнскі) знаходзіліся менавіта тут — а дарозе, якая вяла ад Верхняга замка ўздоўж Случы на Вільню.

На правым баку старажытнай вуліцы, дзе цяпер месцяцца будынкі дзіцячых спартыўнай, мастацкай і музычнай школ, у ХVІ — ХІХ стагоддзях знаходзіўся ансамбль Ільінскага манастыра, асобныя будынкі якога праіснавалі да канца ХІХ стагоддзя.

У Слуцку адбылася чарговая пешая вандроўка па гораду-прывіду, СлуцкІгар Ціткоўскі распавёў пра Магдэбургскае права гараджан на самакіраванне і пра драўляны трохпавярховы будынак ратушы, які месціўся ў пачатку вуліцы Віленскай побач з гандлёвай плошчай і аўстэрыяй — гасцінным дваром. Дарэчы, у адрозненне ад звычайных двухпавярховых ратуш, Слуцкая ратуша адрознівалася і колькасцю паверхаў, і знешнім выглядам. Тут размяшчалася мноства службаў: казна, архіў, канцылярыя, залы пасяджэнняў магістрата і суда, склады.

Недалёка ад ратушы на гандлёвай плошчы на левым баку Віленскай некалі знаходзіліся Прэабражэнскі манастыр і аптэка. У пачатку XVII стагоддзя пры Прэабражэнскім манастыры брацтва адкрыла школу, якая ператварылася ў двухкласнае вучылішча. Існавала тут і праваслаўная семінарыя, якая пасля была перамешчана ў Мінск, а затым — у Жыровічы.

Напрыканцы ХVІІ стагоддзя ў гэтым манастыры жыў вядомы рускі праваслаўны філосаф і пісьменнік Дзмітрый Растоўскі.

Слуцк у ХVІІІ стагоддзі фактычна ператварыўся ў горад-цытадэль. І гэтым ён быў абавязаны Багуславу Радзівілу, уладальніку горада і дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага ХVІІ — пачатку ХVІІІ стагоддзя. Менавіта ён у 1652 годзе дамогся ад караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя Літоўскага паўторна Магдэбургскага права для Слуцка і забяспечыў Слуцк новымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі — цытадэллю і крапаснымі сценамі з бастыёнамі па ўсім перыметры тагачаснага горада. Падчас вайны з маскоўцамі слуцкая цытадэль вытрымала ў 1655 годзе 2 аблогі казацка-маскоўскага войска.

У Слуцку адбылася чарговая пешая вандроўка па гораду-прывіду, Слуцк

Кіраўнікі горада творча вырашылі праблему недахопу рабочай сілы пры будаўніцтве зямельных валоў. Вечарам па сігнале з ратушы ўсе жыхары павінны былі тушыць святло і не бадзяцца па вуліцах. Тых жа, хто парушаў гэты парадак, накіроўвалі на будаўніцтва зямельнага валу.

З цікавасцю ўдзельнікі вандроўкі паслухалі інфармацыю пра паходжанне назвы «Чортаў мост», па якім гараджане пераходзяць Случ пешшу з боку вуліцы Віленскай. Гэтую назву прыдумалі самі случчане ў сувязі з тым, што месца каля гэтага моста некалі было вельмі забалочаным і небяспечным. Тут збіраліся падазроныя людзі, якія маглі пабіць мінакоў. Мост доўгі час быў драўляным, з вялізнымі дзіркамі, у якія лёгка было праваліцца.

Ёсць гэты мост і ва ўспамінах пісьменніцы Алены Васілевіч, якая распавяла, як падчас вучобы ў педвучылішчы яе аднагрупнікі вырашылі праблему з нечаканай кантрольнай работай. Вечарам выкладчык вяртаўся праз «Чортаў мост» да сябе дамоў з сшыткамі пад пахай. Нечакана з цемнаты выскачылі некалькі чалавек. Яны так штурхнулі настаўніка, што ён вымушаны быў схапіцца абедзвюма рукамі за парэнчы моста. Сшыткі паляцелі ў рэчку, вынікі кантрольнай засталіся невядомымі.

У наступнай вандроўцы аматары гісторыі роднага горада пазнаёмяцца з гісторыяй Трайчанскага прадмесця і былога Трайчанскага манастыра.

Іна Паўлаўна, выкладчыца музычнай школы, ахвотна дзеліцца сваімі ўражаннямі ад беларускамоўнай гісторыка-краязнаўчай экскурсіі:

— Я першы раз на такой экскурсіі, і яна мне вельмі спадабалася. Цудоўна, што ў Слуцку ёсць краязнаўцы, улюбёныя ў гісторыю горада, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі, ды яшчэ і на роднай мове, — гаворыць Іна Паўлаўна. — Абавязкова прыйду ў наступны раз.

Жанчына распавяла, што яна вучылася ў Слуцкай гімназіі, гісторыя Беларусі і Слуцка там фактычна не выкладалася. Зацікавілася яна гісторыяй пасля сустрэчы з Зянонам Пазьняком падчас вучобы ў Полацкай педагагічнай вучэльні ў 1992 годзе.

— Спачатку я прачытала кнігу Пазьняка «Рэха даўняга часу», пасля даведалася пра Курапаты і зразумела, што ёсць зусім іншая гісторыя, якой я зусім не ведаю, — распавяла выкладчыца музыкі. — З тых часоў купляю кнігі на гістарычную тэматыку. Нядаўна гісторыя закранула мяне непасрэдна — атрымала адказ на запытанне пра прадзеда, якога расстралялі ў 1938 годзе як польскага шпіёна. Інфармацыя аб расстрэле пацверджана, але месца расстрэлу не ўдакладняецца. Магчыма, у Курапатах, магчыма, у Бабруйскай турме.

Пешыя вандроўкі з краязнаўцам дапамагаюць больш яскрава дакрануцца да мінулага нашага горада, нягледзячы на ўсе разбурэнні.

Реклама

5
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Авторы комментариев
Nikolas

Было вельмі цікава, многа чаго новага пазнаў пра наш горад. Вялікае дзякуй ігару Ціткоўскаму за тое, што ён у свой вольны час правёў экскурсію.

Hillman

Коля, а чаму Iна Паулауна после вашай вандроукi начала рассказывать пра свае каханне да нейкага Пазняка, Курапаты и сваяго дзеда-польского шпiёна? Это и есть адна з таямнiц вулiцы Вiленскай?))) Ты бы рассказал Зинаиде i Ціткоўскаму, што той будынак возле пошты нi каму нi быу патребен раней, тым болей зараз, а нада цяпер вандраваць возле барака, где стяжка в виде буквы Ж.

Hillman

Кстати, Зiнаiда и Цiткоускi схлусiлi, што у гэтым районе апошні двухпавярховы дом дарэвалюцыйнай забудовы быў знішчаны напрыканцы 2018 года. Буквально метров двесте триста от пошты ёсць забудова болей старажытная i не адна, походу они такие же краязнауцы як из Николаса iнвэстар, лишь, бы мутку какую-нибудь замутить, потым падлiчыць участников и сфоткаться.

Nikolas

Тролль не паважае нават Ціткоўскага.краязнаўцу, выкладчыка і дырэктара мастацкай школы, кандыдата навук? А себя хоць паважаеш? Што тычыцца да меня, нейкая ў Тролля нетыпічная зацікаўленасць.)))
Давай, пішы яшчэ, мы з калектывам парагочам з тваёй пісаніны.
Калі судзіць па паводзінам Троля, то бачна, што ён чалавек, які любіць гаўкнуць і схавацца ў кусты, лёсам пакрыўджаны.І арыентацыя Троля вызывае некаторыя пытанні.)))
Ідзі, Троль,ў паліклініку да псіхолага, а то з цягам часу спатрэбіцца дапамога псіхіятра на глебе ненавісці да тых, хто думае не так, як Троль. Гэтак і звар’яцець можна Тролю.

Hillman

А што ты, Коля, так закахауся у гэтага чыноунiка, сам постоянно этих дырэктарау i усялякае начальства палiвау брудам, а тут ужо гатоу расцалаваць ва усе месцы. А такие изощрённые оскорбления, Коля, вы усiм калектывам придумали или ты в ТБМ один такой некультурный)))