Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Украіне. І фота з выбарчага участка, дзе галасаваў Парашэнка

3
Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Ўкраіне. І фота з участка, дзе галасаваў Парашэнка
Фота: Сяржук Кійко
Реклама

Гэта першыя прэзідэнцкія выбары, якія ладзіць Украіна пасля падзеяў Еўрамайдана-2014 і гібрыднай вайны на Данбасе. Цікавасць грамадзянаў вельмі высокая. Большасць украінцаў лічаць выбары ў сваёй краіне найбольш дэмакратычнымі з усёй постсавецкай прасторы. Яўка выбарцаў па краіне на 15.00 больш за 40%.

Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Ўкраіне. І фота з участка, дзе галасаваў Парашэнка
Фота: Сяржук Кійко
Самі ўкраінцы адзначаюць, што такога раней не было. А менавіта, што канкурэнцыя паміж кандыдатамі вельмі вострая, і да апошняга моманту не было вядома, хто можа перамагчы.

Асноўная агітацыйная барацьба разгортвалася не на вуліцах, як было раней, а на тэлебачанні і ў інтэрнэце. Выбарцы таксама адзначалі: цікава, як будзе паводзіць сябе моладзь, — ці аддасць яна свае галасы за кандыдата Зяленскага?

Пяць нацыяналістычных арганізацый аб’ядналіся, каб выставіць адзінага кандыдата — Руслана Кашулінскага. Але мінакі на вуліцах Кіева не выказваюць вялікага даверу да нацыяналістаў.

Напярэдадні выбараў аўтарытэтная грамадзянская праваабарончая арганізацыя «Апора» правяла прэс-канферэнцыю па выніках назірання за ходам выбарчай кампаніі за сакавік месяц і адзначыла наступныя парушэнні выбарчага заканадаўства Украіны:

  • Праводзілася агітацыя за кандыдатаў асобамі, якія на гэта не маюць законнага права.
  • Некаторымі кандыдатамі выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс.
  • Мелі месца пагрозы і падман выбарцаў асобамі, якія выдавалі сябе за прадстаўнікоў праваабаронцаў, якія назіраюць за выбарамі.
  • Шкодзілася агітацыйная рэклама і білборды кандыдатаў-апанентаў.
  • Мелі месца грашовыя подкупы выбарцаў прадстаўнікамі ініцыятыўных групаў за кандыдатаў Пятра Парашэнка і Юлію Цімашэнка. Як сказалі людзі на вуліцы, сярэдні кошт голаса — 1000 грывен (37 даляраў).

Найбольшая колькасць падобных парушэнняў зафіксаваныя ў Харкаве, Днепрапятроўску і Жытоміры.

Реклама

На гэтых выбарах была зарэгістраваная рэкордная колькасць кандыдатаў — 39. Таму кожны грамадзянін атрымаў вельмі доўгі бюлетэнь.

Таксама былі зарэгістраваныя каля 140 грамадскіх арганізацый, якія назіраюць за выбарчым працэсам. Некаторыя з іх маюць прадстаўнікоў на кожным выбарчым участку (!), хоць да 2019 году пра гэтыя назіральныя арганізацыі нічога не было вядома.

Але выбары ва Украіне праходзяць вельмі галосна. Ніхто не замінае працы назіральнікаў і СМІ.

Падчас дня цішыні і непасрэдна дня выбараў, калі забаронена агітацыя, можна было пабачыць банеры, якія не змяшчаюць прамой інфармацыі пра кандыдатаў, але выкананыя ў стылістыцы і колерах іх выбарчай кампаніі. Гэта парушэнне закона, але даказаць гэта складана.

Дзеючы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і тэлевядучы Уладзімір Зяленскі прайшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, вынікае з дадзеных экзіт-полаў. ЦВК Украіны абяцае падвесці вынікі выбараў да 10 красавіка.

Фота з выбарчага участка, дзе галасаваў Парашэнка і зараз працуе карэспандэнт «Кур'ера»

Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Ўкраіне. І фота з участка, дзе галасаваў Парашэнка
Фота: Сяржук Кійко
Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Ўкраіне. І фота з участка, дзе галасаваў Парашэнка
Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Ўкраіне. І фота з участка, дзе галасаваў Парашэнка
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Ўкраіне. І фота з участка, дзе галасаваў Парашэнка
Зараз пачнецца падлік галасоў. Фота: Сяржук Кійко
Дэпеша «Кур'ера» з выбараў ва Ўкраіне. І фота з участка, дзе галасаваў Парашэнка
Сяржук Кійко падчас працы
Реклама

3
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Авторы комментариев
It is 2015

Яким ветрам перамен гэтага Сержука занесла у Киеу?

It is 2015

Сяржук, што ты там у Киеве купиу?

It is 2015

Сколько голосов наберет интересно Жулька?