У слуцкіх катоў, авечак і коней ёсць свой дыялект

2
Реклама

У адрозненне ад стандартнага агульнабеларускага ката, наш, слуцкі кот, не мяўкае, а яўкае.

Што кажуць слуцкія жывёлы: кот, авечка і конь
Ілюстрацыі: Радыё Свабода
Мовазнаўца Вінцук Вячорка на сайце Радыё Свабода прыводзіць вынікі апытання, праведзенага шматлікімі навукоўцамі, якія хадзілі па вёсках і мястэчках Беларусі. Вынікі апытанняў тых навукоўцаў сабраныя ў кнігах — у Дыялекталагічным атласе беларускай мовы (1963 год), у пазнейшых Лексычным атласе і слоўніках.

Аказваецца, жывёлы ў розных рэгіёнах Беларусі (нават у суседніх вёсках!) гавораць па-рознаму. Напрыклад, стандартны агульнабеларускі кот мяўкае — кажа «мяў». А слуцкі кот яўкае. І гэта не адзіны від кацінага маўлення!

Што кажуць слуцкія жывёлы: кот, авечка і конь

Падазваць ката, каб праверыць, што ён кажа, можна словамі «кыцí-кыцí» (з націскам на другі склад), піша Вячорка.

Реклама

Што кажуць слуцкія жывёлы: кот, авечка і конь

Паводле мовазнаўцы, сярэднестатыстычная беларуская авечка бляе — кажа «бе-е». Але слуцкая бэкае, а тураўская мэкае.

Што кажуць слуцкія жывёлы: кот, авечка і конь

Конь іржэ, але аршанскі, заходнепалескі і слуцкі конь рагоча, а віленскі вішчыць.

А яшчэ ў слуцкіх катоў ёсць свая Instagram-старонка. Далучайцеся!

Реклама

2
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Авторы комментариев
It is 2015

Вельми цикава

Nikolas

Добрае даследванне пра дыялекты беларускай мовы. Ну, а каты ведаюць прыкладна 100 гукаў, каб размаўляць з чалавекам, сабакі 10. Каткі разумныя жывёлы. У самога 2, самі прыйшлі і жывуць.