Слуцкае таварыства беларускай мовы павіншавала 20 устаноў Слуцка з Міжнародным днём роднай мовы.
У самаробным віншавальным лістку сябры ТБМ звярнуліся да кіраўніцтва і супрацоўнікаў дваццаці дзяржаўных і недзяржаўных устаноў з просьбай зладзіць мерапрыемствы па пашырэнні беларускай мовы ў дзейнасці слуцкіх арганізацый.
Слуцкі сыраробчы камбінат, камбінат хлебапрадуктаў, воцатны, цукровы і іншыя мясцовыя заводы атрымаюць, апрача віншавання, пажаданне ажыццяўляць маркіроўку прадукцыі з інфармацыяй для пакупнікоў на дзвюх дзяржаўных альбо толькі на адной беларускай мове.
— У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, — гаворыць адзін са складальнікаў віншавальнай паштоўкі Мікалай Зыкаў. — Але ў гэты дзень галоўным аб’ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі — беларуская. У Слуцку шмат заводаў, якія выпускаюць прадукцыю, што карыстаецца попытам у насельніцтва. Чаму б ні прачытаць пра прадукцыю этыкеткі воцатнага або цукровага заводу па-беларуску? Гэта б было адным са спосабаў выкарыстання беларускай мовы ў паўсядзённасці.
У звароце да кіраўніцтва КУП «Слуцкая ЖКГ» сябры таварыства просяць беларусізаваць указальнікі вуліц і шыльды з назвамі вуліц горада, каб пашырыць сферу ўжывання беларускай мовы ў грамадскай прасторы.
Не абышлі ўвагай у віншавальных паштоўках Слуцкі РАУС, кіраўніцтва Слуцкага райвыканкама і аддзелы ідэалогіі і адукацыі. Ім таксама прапанавана ажыццяўляць беларусізацыю сваёй дзейнасці, паколькі «нацыянальная мова з’яўляецца найважнейшай каштоўнасцю любога народа, а ахова мовы — абавязак як дзяржавы, так і грамадства».
Как то глупо звучит — аматары роднай мовы т.е. любители родного языка. А остальные тогда кто, не любители роднай мовы, а аматары футболу i пiва? Профессионалы среди них есть, акрамя пары пенсионеров, каторыя толькi на сёмым дзясятке прачнулiся i раптам пакахалi родную мову i цудоуным вобразам вырашылi абеларусiць усiх астатнiх, бо на iх розум, астатнiя не вельма такiя ужо i беларусЫ.
Добрая прапанова.У Мінску з’явілаўся надпіс на беларускай мове на чыгуначным вакзале.На 2 мовах,англійскай і беларускай,ідзе падрыхтоўка да спартыўных межнародных мерапрыемстваў.
Канешне добрая, если сам себя не похвалит Николас Зыкау, то никто не похвалит. А ты, як адзiн са складальнiкау, тока канвэрты аблiзвау, цi можа зноу якое глупства напiсау, каб усе парагаталi?